Friday, 20 July 2007

The image “http://belmuseum.org/images/artists/marachkin00.jpg” cannot be displayed, because it contains errors.

Алесь Мара (Аляксей Марачкін) — вольны мастак. Нарадзіўся 30 сакавіка 1940 года ў вёсцы Папоўшчына (цяпер Новая Слабада) Магілёўскага раёна. У некаторых крыніцах памылкова дата нараджэньня --- 10 сакавіка.

А.Марачкін скончыў школу ў Язёрску (1958), скончыў Віцебскі пэдагагічны інстытут (цяпер Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт) --- мастацка-графічны факультэт (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў) ---факультэт жывапісу (1972).

Працаваў вучылішчам. настаўнік графікі і тэхнічнага чарчэння ў в.Рубель Столінскага р-на, Жодзіна, Мінска. Выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, быў загадчыкам кафедры жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў. Дацэнт.

Сябра Беларускага саюза мастакоў (БСМ) з 1977 г. Удзельнічае ў выстаўках з 1966 г. Працы выстаўляліся ў Беларусі, Польшчы, Літва, Чэхія, Славакія, Фінляндыя, Германія, Францыя, Вялікабрытанія, Італія, Расія.

Эксперыментуе з рознымі жанрамі ў жывапісе і графіцы. Яго творчасць вызначаецца асацыятыўна-алегарычным бачаннем і асэнсаваннем беларускай гісторыі і традыцый. Ім створаны шэраг яркіх партрэтаў выдатных дзеячаў гісторыі і культуры Беларусі, «Маляваныя дываны», серыя  «Апавяданні і легенды Беларусі», карціны грамадска-палітычнага зместу, нацюрморты, пейзажы.

Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, ва ўпраўленні па справах мастацтваў Міністэрства культуры РБ, у музеях Віцебска, Магілёва, Гродна, Чэрыкава, у прыватных калекцыях Беларусі і за мяжой. Сябра-заснавальнік і першы кіраўнік мастацкай суполкі «Пагоня», створанай пры Беларускім саюзе мастакоў (БСМ), якая ўзнагародзіла яго сярэбраным медалём «Адраджэнне Беларусі». За выдатныя заслугі ў справе нацыянальнага адраджэння і прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа ён узнагароджаны дзяржаўным медалём Францыска Скарыны.
 

 "Сляза Міндоўга"

FaLang translation system by Faboba