Thursday, 18 December 2008 | |
14 снежня а 13-й гадзіне ў Беларускім музеі па адрасе: 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY, працягваецца персанальная выстава беларускага мастака Яўгена Шатохіна «Мая і твая Беларусь». Экспазіцыю папоўнілі новыя работы. Гэтыя малюнкі былі створаны падчас знаходжання Шатохіна ў Нью-Ёрку. Менавіта ў Нью-Ёрку стартавала новая сэрыя пад кодавай назвай “Беларуская Амэрыка”.
|
Thursday, 27 March 2008 | |
23 сакавіка 2008 г., у 90-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускі музей у Нью-Ёрку адчыніў юбілейную выставу беларускага жывапісу і графікі. Роўна год таму быў арганізаваны Беларускі музей. За гэты час адбылося 5 мастацкіх выстаў з удзелам вядомых беларускіх мастакоў. |
Thursday, 14 February 2008 | |
10 лютага 2008 г. у Саборы св. Кірылы Тураўскага адкрылася новая мастацкая выстава. Арганізатарам выступае Беларускі музэй у Нью-Ёрку. Мастак Аляксандр Грыгор'еў упершыню мае выставу ў ЗША. Для гэтай выставы ён здолеў прывезці толькі малую частку сваіх здымкаў. Два з іх ён дорыць Беларускаму музею. |
Thursday, 06 December 2007 | |
25 лістапада 2007 г. у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне, штат Нью-Ёрк, у Беларускім музэі адкрылася выстава вядомага ў Беларусі і за мяжой мастака Генадзя Драздова. Работы, прадстаўленыя на выставе “Вышэй за небаскробы”, ахопліваюць пятнаццаць гадоў творчасці мастака. Тут можна было ўбачыць 19 жывапісных палотнаў, 8 графічных аркушаў і 5 абразоў, выкананых у наватарскай тэхніцы. |
Wednesday, 03 October 2007 | |
30 верасня 2007 г. а 12-й гадзіне адбылося адкрыццё выстаўкі шэрагу твораў Уладзіміра Новака. Гэта рэтраспектыва 27 алейных палотнаў, створаных за больш чым 40-гадовую працу. Адну са сваіх карцін мастак перадае ў падарунак для Беларускага музея ў Нью-Ёрку. |
Thursday, 14 June 2007 | |
3 чэрвеня Беларускі музэй у Нью-Ёрку адчыніў пэрсанальную выставу вядомага беларускага мастака Міколы Купавы ў грамадзкай залі сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага. Перад наведнікамі выставы выступілі лідэр БНФ Зянон Пазьняк і кіраўнік Беларускага інстытуту навукі і мастацтва Вітаўт Кіпель. |
Monday, 26 March 2007 | |
25 сакавіка Беларускі музей адкрыў сваю першую выставу ў цырымонічнай зале Кірыла-Тураўскага сабора ў Нью-Ёрку. На выставах прадстаўлены такія вядомыя ў Еўропе беларускія мастакі, як Уладзімер Сылкойскі, Ягор Батальёнак, Генадзь Драздой, Міхаіл Карпук, Алесь і Юлія Шатэрнікі. |