Sunday, 25 October 2009

25 кастрычніка ў 12.30 г. Беларускі музей у Нью-Ёрку, які знаходзіцца па адрасе 401 Atlantic Ave., Brooklyn, N.Y., прапануе адкрыццё выставы “Абярэг” і сустрэчу з беларускім мастаком Рыгорам Батальёнкам.

Рыгор Батальёнак нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Труханавічы Віцебскай вобласці Беларусі. У 1970 г. скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, мастацка-графічны факультэт.

З'яўляецца членам Саюза мастакоў Беларусі.

Рыгор Батальёнак узнагароджаны Дыпломам Саюза мастакоў РБ 2-й катэгорыі 1989 г., першай прэміяй Прадстаўніцтва ААН у Беларусі 1996 г.

Яго работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ, г. Савет дырэктараў мастацкіх галерэй пры Саюзе мастакоў Беларусі, у прыватных зборах Англіі, Арабскіх Эміратаў, Беларусі, Італіі, Ізраіля, Германіі, Галандыі, Іспаніі, Канады, Францыі, Швецыі.

Запрашаем на выставу беларускага мастака!

 

FaLang translation system by Faboba