Thursday, 06 December 2007

25 лістапада 2007 г. у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне, штат Нью-Ёрк, у Беларускім музэі адкрылася выстава вядомага ў Беларусі і за мяжой мастака  Генадзя Драздова. Работы, прадстаўленыя на выставе “Вышэй за небаскробы”, ахопліваюць пятнаццаць гадоў творчасці мастака. Тут можна было ўбачыць 19 жывапісных палотнаў, 8 графічных аркушаў і 5 абразоў, выкананых у наватарскай тэхніцы.

Сам аўтар падчас мерапрыемства тлумачыў стылістычна-яркую манеру сваіх твораў трансцэндэнтным сімвалізмам. Мастак адзначыў, што гэта спроба сродкамі выяўленчага мастацтва спасцігнуць сёння надзіва складаны, цікавы і поўны таямніц свет. Свабода творчасці дазваляе мастаку мець свой даволі незалежны  і адметны погляд на ход падзей і развіццё грамадства. Разам з тым на мастака ляжыць вялікая адказнасць, бо яго творчасць уплывае на развіццё і фарміраванне асобы, яе светапогляду. Таму хрысціянскія каштоўнасці з'яўляюцца шкалой вымярэння дабра і зла, святла і цемры. Гэтыя каштоўнасці з’яўляюцца дамінуючымі ў творчасці Генадзя Драздова.

Паказальна адзначыць, што таленавітасць мастака праявілася і ў галіне паэзіі. Дзясяткі беларусаў, якія прыйшлі на адкрыццё выставы, з цікавасцю слухалі вершы мастака ў яго выкананні.

 
Мае мары і памкненні
вышэй за неба -скрабкі,
і босы не могуць купіць іх

ні за якія грошы.
Маёй краіны няма на карце,
яна ў сэрцы і падэшве,
маіх карцін няма ў музеі Метраполітэн,  
але Бог бачыць іх са сваёй вышыні.
 
 
Мастацтва заўсёды выконвала функцыю ўзаемасувязі розных культур і нацый. У гэтым сэнсе творчасць Генадзя Драздова можна разглядаць як зрэз беларускага мастацтва і магчымасць яго папулярызацыі ў ЗША.

Наталля Рабава

FaLang translation system by Faboba