Thursday, 14 February 2008

10 лютага 2008 г. у Саборы св. Кірылы Тураўскага адкрылася новая мастацкая выстава. Арганізатарам выступае Беларускі музэй у Нью-Ёрку. Мастак Аляксандр Грыгор'еў упершыню мае выставу ў ЗША. Для гэтай выставы ён здолеў прывезці толькі малую частку сваіх здымкаў. Два з іх ён дорыць Беларускаму музею.

Выступіў лідэр Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк. Ён падкрэсліў важнасць арганізацыі такіх мерапрыемстваў для нацыянальнага адраджэння. Тут, на чужыне, мы можам сустрэць беларускае мастацтва.

Мастацтву Аляксандра Грыгор’ева уласціва алегарычнае мысленне, адметная мастацкая мова. Асноўная нотка карцін - гэта манера арыгінальнасці, якая так падобная на творы Эксупери. Калі прыгледзецца да карціны больш уважліва, можна заўважыць схаваную беларускую ментальнасць. Акрамя жывапісу, мастак працуе таксама ў галіне графікі і тэатральна-дэкаратыўнага мастацтва.

У гонар горада Брэста, радзімы Аляксандра Грыгор'ева, Ліна Сагановіч выканала песню «Брэсцкі вальс». Разам з Таццянай Красоўскай яна прачытала вершы Івана Лагвіновіча пра настальгію.

Наталля Рабава

 

 

FaLang translation system by Faboba