Thursday, 27 March 2008

23 сакавіка 2008 г., у 90-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускі музей у Нью-Ёрку адчыніў юбілейную выставу беларускага жывапісу і графікі. Роўна год таму быў арганізаваны Беларускі музей. За гэты час адбылося 5 мастацкіх выстаў з удзелам вядомых беларускіх мастакоў.

У экспазыцыі — творы Алеся Марачкіна, Сяржука Цімохава, Яўгена Шатохіна, Міколы Купавы, Уладзімера Новака, Алеся Шатэрніка, Генадзя Драздова, Ягора Батальёнка, Анатоля Бараноўскага, Аляксандра Грыгор’ева, Міхаіла Карпука, Зьмітра Эпштэйна. , Юлія Шатэрнік, Канстанцін Селіханаў..

Усяго было выстаўлена 32 творы мастацтва. Творы прадстаўлены ў розных стылях: ад імпрэсіянізму з рэалізмам да абстракцыі і кубізму.

Жыве Беларусь!

FaLang translation system by Faboba