Thursday, 18 December 2008
14 снежня а 13-й гадзіне ў Беларускім музеі па адрасе: 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY, працягваецца персанальная выстава беларускага мастака Яўгена Шатохіна «Мая і твая Беларусь». Экспазіцыю папоўнілі новыя работы. Гэтыя малюнкі былі створаны падчас знаходжання Шатохіна ў Нью-Ёрку. Менавіта ў Нью-Ёрку стартавала новая сэрыя пад кодавай назвай “Беларуская Амэрыка”.

Лейтматывам новых твораў Яўгена Шатохіна сталі мясціны, звязаныя з імем Тадэвуша Касцюшкі. У экспазіцыю ўвайшло некалькі партрэтаў дзеячаў тагачаснай эміграцыі. Таксама экспануецца адзін з варыянтаў партрэта Канстанціна Астрожскага («Ворша. Ноч перад бітвай»), над якім мастак працаваў некалькі гадоў.

 
Сам творы, зробленыя ў ЗША, мастак вызначае як матэрыял для будучай працы ў Беларусі, куды ён накіроўваецца ў канцы гэтага года. Вельмі эфектным аказаўся «Плёнэр», праведзены мастаком у ЗША. Гэта быў добры пачатак для далейшай працы. «Што будзе далей — пакажа час», — сказаў Яўген Шатохін.

Гэта першая ў гісторыі выстава Яўгена Шатохіна на амерыканскім кантыненце.

Пачынаючы з 1970-х гадоў і да цяперашняга часу работы Яўгена Шатохіна выстаўляліся пераважна ў Еўропе: Францыі, Германіі, Польшчы, Бельгіі, Расіі, Украіне. Не магу не адзначыць актыўную выставачную дзейнасць Я. Шатохіна на яго Радзіме, у Беларусі. Толькі ў 2008 годзе персанальныя выставы мастака прайшлі ў Брэсце, Полацку, Віцебску і Мінску.

Запрашаем усіх наведаць новую выставу «Беларусь мая і твая», пасля Літургіі, у 12.00.

www.belmuseum.org

FaLang translation system by Faboba