Серада, 18 лютага 2009 г.
12 лютага ў штаб-кватэры Нямецкага фонду Маршала ЗША адкрылася выстава мастацтва беларускіх дысыдэнтаў «Мастацтва супраць дыктатуры». Адбылася таксама дыскусія аб цяперашняй сітуацыі ў Беларусі з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, беларускімі артыстамі, прадстаўнікамі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Вашынгтоне, урадавымі чыноўнікамі ЗША і прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый.

Падчас дыскусіі ўдзельнікі абмяняліся меркаваннямі аб цяперашняй сітуацыі ў Беларусі. Абмяркоўвалі апошнія зьмены ў краіне (так званую «лібэралізацыю»), палітыку Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі і тое, якой павінна быць амэрыканская палітыка ў дачыненьні да Беларусі пры новай адміністрацыі. Мадэратарам дыскусіі выступіў Павал Дэмес, дырэктар беларускай праграмы Нямецкага фонду Маршала. Сярод удзельнікаў былі беларускія мастакі Алесь Шатэрнік і Алесь Марачкін, каардынатар суполкі “Трэці шлях” Павал Марозаў, праваабаронцы Ірына Красоўская і Тацяна Процька, архіяпіскап Беларускай Аўтакефальнай Царквы Сьвятаслаў. Да дыскусіі прыняў удзел і першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц.

 
«Палітыка ў дачыненьні да Беларусі павінна быць узважанай. І калі Эўразьвяз аддае перавагу дыялёгу зь беларускімі ўладамі, то Злучаныя Штаты Амэрыкі павінны працягваць трымацца прынцыповага, каштоўнаснага падыходу пры новай адміністрацыі», – распавёў Павел Марозаў.
 
"Нягледзячы на абвешчаную лібэралізацыю, сытуацыя вакол беларускай культуры і мастацтва ня стала лепшай. Колькасьць студэнтаў, якія навучаюцца па-беларуску, рэзка зьмяншаецца. Людзі культуры з крытычным стаўленьнем да таго, што адбываецца Цяперашняя сытуацыя ня лепшая, чым была ў Савецкім Саюзе, і працягвае пагаршацца», — сказаў Алесь Марачкін.
 
Колькасць удзельнікаў была як мінімум у два разы больш, чым планавалася першапачаткова. На сустрэчы прысутнічала больш за 70 чалавек, у тым ліку 13 дыпляматаў, прадстаўнікі Рады БНР на эміграцыі, шмат маладых беларусаў з ЗША і Канады.


Выстава «Мастацтва супраць дыктатуры» — сумесны праект некалькіх беларускіх ініцыятываў дыяспары, які рэалізаваны пад эгідай Новай беларускай дыяспары Эўропы і Кангрэсу ЗША. Выстава складаецца з больш чым 30 твораў беларускіх мастакоў-дысідэнтаў і мае характар перасоўнай.

У экспазіцыю ўвайшлі творы беларускіх мастакоў Алеся Шатэрніка, Алеся Марачкіна, Міколы Купавы, Генадзя Драждова, Рыгора Батальёнка, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча і Юліі Шатэрнік.

Улетку 2008 г. ён дэманстраваўся ў парламенце Эстоніі. У будучыні плануюцца выставы ў ЗША, Канадзе, Скандынавіі і іншых краінах. Арганізатары мерапрыемства – суполка “Трэці шлях”, Беларускі моладзевы рух Амерыкі і Беларускі музей у Нью-Ёрку. Выстава стала магчымай пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), Нямецкага фонду Маршала ЗША, эстонскай грамадскай арганізацыі Valgevene Uus Tee, фонду Open Estonia і іншых партнёрскіх арганізацый.

www.belmuseum.org

FaLang translation system by Faboba