Wednesday, 12 August 2009
23 жніўня а 13-й гадзіне ў Беларускім музеі па адрасе: 401 Atlantic Ave., Brooklyn, N.Y., адбудзецца адкрыццё выставы фотанацюрмортаў і сустрэча з беларускім фотамастаком Сержам Ардэнам.
Серж Ардэн нарадзіўся ў Беларусі. Жыў і вучыўся ў Маскве. Атрымаў ступень магістра выяўленчага мастацтва ў Акадэміі выяўленчага мастацтва і дызайну і Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, Расія. У гэтыя гады вывучаў акадэмічны алейны і акрылавы жывапіс, малюнак, манументальнае мастацтва, іканапіс, класічную і сучасную фатаграфію і гісторыю мастацтваў.
У 1997 годзе пераехаў у ЗША. Жыве ў Нью-Ёрку. з тых часоў і зараз працуе як дызайнер, арт-фатограф і мастак-эксперыментатар.
У цяперашні час ён удзельнічае ў творчым праекце, які складаецца з абстрактных карцін, якія ўяўляюць сабой сінтэз постімпрэсіянізму, арфізму, аналітычнага кубізму, абстрактны экспрэсіянізм, а таксама ідэі дзэнфіласофіі.