Пэрсанальная выстава Рыгора Батальёнка "Абярэг"
Sunday, 25 October 2009
belarusan exhibition25 кастрычніка а палове на першую (12.30 а.м.) у грамадзкай залі Сьвятога Кірылы Тураўскага адбудзецца адкрыцьцё выставы беларускага мастака Рыгора Батальёнка.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Трухановічы, Віцебскай вобласьці Беларусі. У 1970 годзе закончыў факультэт мастатства і графікі Віцебскага Дзяржаўнага Педагагічнага Інстытуту.

З’яўляецца чальцом Саюза Мастакоў Беларусі. Узнагароджаны дыплёмам Саюза Мастакоў Другой ступені ў 1989 годзе, Першай Прэміяй Місіі ААН ў Беларусі ў 1996 годзе.

Ягоныя працы выстаўленыя ў Нацыянальным Мастацкім Музэі РБ, Праўленьні Мастацкімі Галерэямі Саюза Мастакоў Беларусі, прыватных калекцыях Англіі, Арабскіх Эміратаў, Беларусі, Італіі, Ізраілю, Германіі, Галяндыі, Гішпаніі, Канады, Францыі, Швэцыі.
 

Выстава будзе ладзіцца Беларускім Музэем у Нью Ёрку пры спрыяньні сябраў парафіі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага.


Шчыра запрашаем усіх беларусаў Нью Ёрку і навакольля прыняць удзел у сустрэчы! Вы будзеце мець магчымасьць пазнаёміцца з мастаком, задаць цікавячыя вас пытаньні, паразмаўляць пра Беларусь.

Будзем рады бачыць вас на выставе!

 

 

401 ATLANTIC AVENUE, BROOKLYN, NEW YORK 11217