Навіны arrow Навіны arrow Персанальная выстава Алены Тылькінай “Мары і Думкі”
Narrow screen resolution Wide screen resolution default color
Персанальная выстава Алены Тылькінай “Мары і Думкі” Версія для друку
Sunday, 03 May 2009
http://belmuseum.org/images/tylkina01.jpg7 Чэрвеня ў 13.00 Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, што месьціцца ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага( 401 Атланцік авеню, Бруклін, Ню-Йорк) адчыніць персанальную мастацкую выставу “Мары і Думкі” беларускай мастачкі Алены Тылькінай. Алена прадставіць свае творы з 1979 па 2009 гады.

Алена нарадзілася ў Воршы, Віцебскай вобласці ў 1965 годзе, а сваю першую выставу наладзіла ўжо ў 13 гадоў! Дыплом з адзнакай аб мастацкай адукацыі Алена атрымала ў Беларусі і Расеі. За гады навучаньня Алена працавала ў розных галінах ад алею, акрылу, акварэлі, пастэлі і графікі да фрэскі,  скульптуры і партрэтаў.  

Кожны з яе твораў – гэта філасафічны, сацыяльны і псіхааналітычны нарыс, сучасны і векаісты, эмацыянальна глыбокі і высокапрафісійны. Алена Тылькіна працуе ў розных стылях жывапісу:, сімвалізм, сюррэалізм, рэалізм, графіці і эроціка.
 
У 1989 годзе мастачка эмігравала ў ЗША, дзе і жыве цяпер у Ню-Йорку. Алена Тылькіна атрымала медалі і адзнакі за ўклад у мастацкую скарбніцу сусьвету б яе творы знаходзяцца ў шматлікіх прыватных калекцыях краін сьвету.


Беларускі музей шчыра запрашае ўсіх на выставу!

Жадаючыя фінансава дапамагчы ў арганізацыі выставы, кантактуйце па тэлефоне: (646) 234 9240 альбо дасылайце чэкі на адрас:  Belarusan Museum 401 Atlantic ave., NY 11217, USA

www.belmuseum.org
 
< Папяр.   Наст. >