Навіны arrow Выставы
Narrow screen resolution Wide screen resolution default color
Exhibitions
У амерыканскім Кангрэсе праходзіць выстава беларускіх мастакоў Версія для друку
Thursday, 26 November 2009
Art against Disctatorship in USA House of representatives У Вашынгтоне праходзіць выстава беларускіх мастакоў "Мастацтва супраць дыктатуры". Урачыстае адкрыццё выставы адбылося 23-га лістапада ў холе Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, будынку Рэйбурн.

На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Амерыцы, працаўнікі Кангрэса ЗША, Дзярждэпартамента, амерыканскіх няўрадавых арганізацый, прэса і прыватныя калекцыянеры сусветнага сучаснага мастацтва. Да гасцей з прамовай звярнуліся дзеячы мастацтва і грамадскага руху Беларусі: Павел Марозаў –   адзін з арганізатараў выставы, чалец Рады БНР і лідэр супольнасці "Трэці Шлях", Арэст Дзейчакоўскі –  прадстаўнік Хельсінскага камітэта Кангрэса ЗША, беларускія мастакі Алесь Шатэрнік, Алена Тылькіна і Рыгор Батальёнак, прадстаўнікі Беларускага Музея ў Нью-Ёрку, Беларускага моладзевага руху Амерыкі.

Па словах Паўла Марозава, экспазыцыя "Мастацтва супраць дыктатуры" - гэта паспяховы прыклад народнай дыпламатыі. "У той час як урад Беларусі няздольны пабудаваць нармалёвыя адносіны з вядучай краінай свету, мастакі спрабуюць дастукаюцца да розумаў і сэрцаў амерыканцаў. Пры гэтым яны дэманструюць ім лепшыя ўзоры нашага мастацтва і ўяўляюць сабой беларусаў, якія маюць прынцыповую пазіцыю па пытаннях захавання роднай мовы і культуры, правоў чалавека і дэмакратыі ў нашай краіне" –  сказаў ён.
Падрабязней...
 
Марачкін, Батальёнак і «Сыс» у кліўлэндзкім «Полацаку» Версія для друку
Friday, 13 November 2009
Art Exhibition in Cleveland 6 лістапада ў грамадзкім цэнтры “Полацак” у Стронгсвілі, што недалёка ад Кліўлэнду, штат Агаё, прайшло адкрыцьцё адразу двух выстаў беларускіх мастакоў – “Абярэг” Ягора Батальёнка і “Мае мары” Аляксея Марачкіна – і адбылася сустрэча зь імі.

“Полацак” у гэты дзень прымаў у сябе каля сарака беларусаў, якія мелі магчымасьць пазнаёміцца з творамі нашых вядомых мастакоў, паразмаўляць зь імі, задаць цікавячыя пытаньні.

З вітальным словам зьвярнуўся да наведвальнікаў выставы Сяргей Раманюк – адзін з кіраўнікоў, безумоўна, найбольш прывабнага беларускага цэнтру на прасторах Паўночнай Амэрыкі. Карціны з беларускімі краявідамі толькі надалі гэтай залі сьвяточнага настрою і дазволілі ўбачыць на свае вочы родныя мясьціны, узгадаць матчыну хатку і нашу Беларусь.

“Апошнія гады такія мерапрыемствы ў нас адбываюцца ня так рэгулярна, як таго хочацца. А візыт такіх выбітных гасьцей непасрэдна з Беларусі – гэта сапраўдная падзея для ўсіх нас. – адзначыў спадар Сяргей. - У гэты вечар мы, дзякуючы сябрам што прыехалі з Нью Ёрка і дапамаглі зрабіць дадзеныя выставы, робім крок, каб паспрыяць павышэньню зацікаўленасьці беларусаў нашым мастацтвам і зрабіць такія імпрэзы больш частымі”.

Падрабязней...
 
Выстава "Мастацтва супраць дыктатуры" адкрылася ў Осла Версія для друку
Thursday, 12 November 2009
http://belmuseum.org/images/oslo_exb.jpg29 кастрычніка ў гарадзкой ратушы Осла адчынілася выстава беларускіх мастакоў нон-канфармістаў «Мастацтва супраць дыктатуры».

На выставе прадстаўлена 32 працы адзінаццаці беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і ЗША: Алеся Марачкіна, Алеся Пушкіна, Алеся Шатэрніка, Ягора Батальёнка, Генадзя Драздова, Міколы Купавы, Юлі Шатэрнік, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча, Алены Тылькінай і Сяргея Ардэна.

На адкрыцьці выставы ў будынку мэрыі горада Осла 29 кастрычніка прысутнічала каля 200 гасьцей, выступілі вядомыя нарвэскія палітыкі, прадстаўнікі лібэральнай і сацыялістычнай партыі Нарвэгіі, беларускія мастакі і дысідэнты Алесь Шатернік, Алесь Пушкін, Алена Тылькіна і Павел Марозаў. 

Ратуша Осла - сымбалічнае і значнае месца ў Нарвэгіі. Тут уручаецца Нобэлеўская Прэмія Міру. 10 сьнежня дадзеная прэмія будзе ўручана прэзідэнту ЗША Бараку Абаме. А крыху раней адбудзецца яшчэ адна падзея, якая злучыць Беларусь і ЗША: выстава беларускіх мастакоў нон-канфармістаў "Мастацтва супраць дыктатуры" адкрыецца 23 лістапада ў Кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне.

 

Падрабязней...
 
«Абярэг» Ягора Батальёнка ў беларускім Нью Ёрку Версія для друку
Thursday, 05 November 2009

http://belmuseum.org/images/yagorbatalionak.jpg25 кастрычніка ў Беларускім музэі ў Нью Ёрку адкрылася выстава Ягора Батальёнка “Абярэг”. У грамадзкай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне ў прысутнасьці каля пяцідзесяці чалавек было прадстаўлена 26 твораў з беларускімі краявідамі, якія мастак прывез з Радзімы.

Некаторыя наведвальнікі выставы прызнаваліся ў адкрытую і не хавалі таго, што ў іх на вачах наварочваліся сьлёзы, калі яны глядзелі на творы мастака. І вядома чаму: кожны твор вее той нашай Беларусяй – такой далёкай і адначасова блізкай.

Прырода і выявы беларускага жыцьця – галоўныя тэмы творчасьці Ягора Батальёнка. Сонейка, луг, лясы, заблукаўшая дарога, вясновая адліга – усё нясе да нас Бацькаўшчыну і нагадвае пра яе.

Выступ музыкаў Зьміцера Сідаровіча і Тацяны Матафонавай, якія прыехалі з Менску ў ЗША для ўдзелу ў шэрагу мерапрыемстваў беларускай дыяспары, толькі дадаў эмацыйнасьці выставе. “Пагоня” Максіма Багдановіча, сьпетая акапэльна Тацянай, і гукі нашай дуды закранулі глыбіні беларускай душы.

Падрабязней...
 
23 жніўня адкрылася фотавыстава Сэржа Ардэна Версія для друку
Friday, 28 August 2009
 23 жніўня ў грамадзкай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага што ў Брукліне прайшло адкрыцьцё выставы мастака Сэржа Ардэна "Натурморт".

Наведвальнікам выставы, сярод якіх прыемна было бачыць і новых у нашай грамадзе людзей, было прапанавана пазнаёміцца з чатырнаццацю мастацкімі фатаграфіямі і пяцю жывапіснымі творамі. Фотанатурморты - новая плыня ў дзейнасьці нашага Музэю. Дагэтуль фотаработы нашым культурным цэнтрам яшчэ не эксапанаваліся.

Мастацтвазнаўца Зянон Пазьняк, што ўжо стала добрай традыцыяй, выступіў з дэталёвым мастацкім разборам выстаўляемых у Беларускім Музэі твораў. Ацэньваючы працу Сэржа Ардэна ў такім складаным жанры як натурморт, спадар Пазьняк адзначыў добрае пачуцьцё колеру і праэкцыі ў мастака. У гэтым мог пераканацца кожны з прысутных: яркасьць прац толькі дадавала настрою да і гэтак цёплай атмасферы падчас адкрыцьця выставы.

Падрабязней...
 
Yelena Tylkina’s Solo exhibition “Dreams and Reflections” Версія для друку
Friday, 17 July 2009

http://belmuseum.org/images//tilkina.jpgOn June 7, 2009, The Belarus Museum in Brooklyn hosted an opening reception of the exhibition ”Dreams and Reflections” of the Belarusian artist Yelena Tylkina. This retrospective contained a dramatic and colorful presentation of 34 works, including watercolor still lifes, pastel interiors, surrealistic acrylic paintings, and ink and pencil fantasy drawings from 1979 to 2009.

The honorary guest, Zenon Paznyak, the renown critic and exiled Belarusian political figure, gave a perceptive and emotional speech, discussing the complex, 30 years long journey of Tylkina’s artistic vision. After Zenon Poznyak’s encouraging critique, the artist, Yelena Tylkina gave a statement - explanation about her artistic beliefs and influences. Art lovers of New York City from different cultural backgrounds and supporters of the Belarus Museum had a wonderful time, enjoying the diversities of Yelena Tylkinas’s extraordinary art, Belarusian cuisine and passionate debates on art, politics and world affairs.  

Yelena Tylkina is a new and active member of the traveling Belarusian art exhibition ”Art against Dictatorship”, working hand to hand with famous Belarusian artists such as Ales Marochkin, Ales Shaternik, Mikola Kupava and others. Artists Yelena Tylkina and Julia Shaternik are the feminine force of the Belarusian Museum which is going to leave a mark in the history of art. 

Падрабязней...
 
Беларускае “Мастацтва супраць дыктатуры” ў Вашынгтоне Версія для друку
Monday, 13 April 2009

http://belmuseum.org/images//artdictwash.jpgВыстава "Мастацтва супраць дыктатуры" працягвае свае вандраванне па ЗША. Нагадаем, што аднаіменныя выставы ўжо адбыліся ў Эстонскім парламенце (Таліне, Эстонія), у Фондзе Маршала (Вашынгтон) і ў Беларускім Музэі (Нью Йорк, ЗША). На гэты раз свае памяшканне для выставы ветліва прапанаваў Фонд амерыканскіх даследванняў (Fund for American Studies) у Вашынгтоне. Наведвальнікамі мерапрыемства былі  студэнты розных краін, якія навучаюцца ў Амерыцы і супрацоўнічаюць з вышэй названым фондам.

Былі прадстаўлены творы Алеся Шатэрніка, Алеся Марачкіна, Міколы Купавы, Рыгора Батальёнака, Генадзя Драздова , Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча, Eлены Тылькінай і Юліі Шатэрнік. Асноўная ідэя выставы "Мастацтва супраць дыктатуры" - гэта данесці праз моц мастацтва ідэю барацьбы за ідэалы Свабоды і Дэмакратыі , супраць дыктатуры, што мае быць ў сенняшнем сьвеце, ў таталітарных краінах.

Адчыніў сустрэчу Мэццю Квасіборскі, каардынатар пражскіх праграм у Фондзе амерыканскіх навучанняў, які распавёў пра палітычнае становішча у Беларусі, пра цяжкасці, з якімі сустракаюцца беларускія мастакі-дэмакраты ў сябе на Радзіме. Ен паведаміў прысутным пра тыя праграмы і мерапрыемствы ,што ладзяцца гэтым Фондам.

Падрабязней...
 
У Ню-Ёрку адчынілася выстава Алеся Марачкіна Версія для друку
Saturday, 21 February 2009
15 лютага ў Беларускім музэі ў Ню-Ёрку, што месьціцца ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, адбылося адкрыцьцё выставы Алеся Марачкіна "Мае мары". Пасьля ранішняй нядзельнай службы ў Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне Уладыка Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Сьвятаслаў благаславіў адкрыцьцё выставы і пачастунак для яе наведвальнікаў.

Тыдзень для старшыні аб'яднаньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" і аднаго з заснавальнікаў аб'яднаньня мастакоў "Пагоня" Алеся Марачкіна выдаўся сапраўды насычаным. 7 лютага - на наступны дзень пасьля прылёту ў Ню-Ёрк - ён прыняў удзел у акцыі каля будынку ААН, якая ладзілася супраць палітычнаматываваных прызываў у войска беларускіх хлопцаў. 12 лютага ў будынку Фонда Маршала, што ў Вашынгтоне, адчынілася выстава "Мастацтва супраць дыктатуры". А ў перадапошні дзень свайго візыту ў Злучаныя Штаты Алексей Марачкін адчыніў сваю выставу ў Беларускім музэі ў Ню-Ёрку.
 
Хоць цэлы шэраг прац творцы на працягу наступнага месяца будуць знаходзіцца ў Вашынгтоне, тыя з беларусаў, што жывуць у Ню-Ёрку, таксама маюць выдатную магчымасьць пабачыць Беларусь вачамі Алеся і адчуць яе подых. Хараство прыроды ды хараство нашых вобразаў выдатна перадаецца аўтарам.
Падрабязней...
 
У Вашынгтоне адкрылася выстава «Мастацтва супраць дыктатуры» Версія для друку
Wednesday, 18 February 2009
 12-га лютага ў штаб-кватэры German Marshall Fund of the United States адкрылася выстава беларускіх мастакоў «Мастацтва супраць дыктатуры», а таксама адбылася дыскусія на тэму сытуацыі ў Беларусі з удзелам прадстаўнікоў беларускай дыяспары, дзеячаў культуры, прадстаўнікоў дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Вашынгтоне, дзяржаўных структур і няўрадавых арганізацый ЗША.

Падчас дыскусій удзельнікі абмяняліся меркаваньнямі адносна сытуацыі ў Беларусі. Абмяркоўваліся апошнія зьмены, так званая «лібэралізацыя», палітыка Эўразьвяза ў дачыненьні Беларусі, а таксама тое, якой павінна быць беларуская палітыка ЗША пры новай адміністрацыі ў Белым доме.

Дыскусію мадэраваў Павол Дэмеш, кіраўнік беларускай праграмы  German Marshall Fund, у ёй прынялі ўдзел беларускія мастакі Алесь Шатэрнік і Алесь Марачкін, каардынатар супольнасьці «Трэці Шлях» Павел Марозаў, праваабаронцы Ірына Красоўская і Тацьцяна Процька, япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Сьвятаслаў. У дыскусіі таксама ўдзельнічаў першы амбасадар ЗША у Беларусі Дэвід Суорц.
Падрабязней...
 
У НЬЮ-ЁРКУ АДЧЫНІЛАСЯ ПЕРСАНАЛЬНАЯ ВЫСТАВА АЛЕСЯ ШАТЭРНІКА "СОНЦАКРЫЖ" - ФОРМА, КОЛЕР, СЛОВА. Версія для друку
Wednesday, 21 January 2009
18 студзеня ў 12.30  Беларускі музэй ў Нью-Ёрку прадставіў пэрсанальную выставу вядомага беларускага скульптара і мастка  Алеся Шатэрніка "СОНЦАКРЫЖ". Алесь Шатэрнік вядомы як скульптар і жывапісец, а  зараз яшчэ піша і вершы.
 
Гэта паказвае, што мастак заўсёды развіваецца. Тэматыка, бальшыня твораў – краявіды .  Хараство беларускай прыроды мастак адлюстроўвае з натуры падыход, як-бы эцюднага кшталту, для мастака вельмі істотна выявіць настрой.

Вялікае эмацыйнае ўздзеяньне на ўсіх прысутных аказала «Рэчка Цна» (палатно, алей 2006г.). Выдатна прапісаная карціна, яна перадае адчуваньне хараства ў беларускай прыродзе - сам Боскі Дух адлюстраваны ў гэтай працы, кажа Зянон Пазьняк , які  зрабіў грунтоўны мастацтвазнаўчы аналіз творчасьці Алеся Шатэрніка. Складаецца такое ўражaньне, што карціна трох-мерная. Уменьне пісаць колерам і сьвятлом паказана ў многіх працах мастака.

Падрабязней...
 
НОВЫЯ ТВОРЫ БЕЛАРУСКАГА МАСТАКА ЯЎГЕНА ШАТОХІНА Версія для друку
Thursday, 18 December 2008
http://belmuseum.org/images/shatohin2.jpgСам  мастак  адзначае  працы  зробленыя  ў  Амэрыцы,  як  сабраны  матэрыял  для  будучай  працы  ў  Беларусі,  куды  ён  вяртаецца  напрыканцы  бягучага  года.  Сваеасабовы  "пленер"  праведзены  ў  Амэрыцы,  быў  вельмі  выніковым.  Зроблены  добры  пачатак  будучай  працы.  "Што  атрымаецца  надалей – пакажа  час" – кажа  сам  Яўген  Шатохін.На  Амэрыканскім  кантынэнце  гэта  першая  выстава  Яўгена  Шатохіна.

Да  гэтага  часу,  пачынаючы  з  сямідзесятых  гадоў  мінулага  стагодзьдзя,  мастак  выстаўляў  свае  творы  ў  асноўным  у  Эўропе.  Гэта – Францыя,  Нямеччына,  Польшча,  Бэльгія,  Расея,  Украіна.  Нельга  не  адзначыць  і  актыўную  выставачную  дзейнасьць  Я. Шатохіна  на  Бацькаўшчыне, ў  Беларусі.  Толькі  ў  2008 годзе  прайшлі  пэрсанальныя  выставы  мастака  ў  Берасьці,  Полацку,  Віцебску.  Менску.
Падрабязней...
 
<< У пачатак < Папярэдняя 1 2 Наступная > У канец >>

Усяго 1 - 11 з 17