Tuesday, 08 May 2007

Беларускі музей прадстаўляе персанальную выставу вядомага беларускага мастака Міколы Купавы. Яго выстава прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння славутых класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Гледачы змогуць убачыць графiчныя работы, якiя адлюстроўваюць лiнii жыцця, i творчасць генiяў беларускай лiтаратуры; гравюры і літаграфіі з выявамі родных вёсак Вязынка, Акінчыца, Смольня, Віленскай чыгуначнай калоніі, дзе стаяла хата нявесты Коласа, карчмы Мікалаеўская, хаты Коласа ў Мінску і інш.

Урачыстае адкрыццё і сустрэча з мастаком адбудзецца 3 чэрвеня 2007 г. у 12.30. у грамадскай зале сабора святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку. Выстаўка будзе працаваць па 5 ліпеня 2007 г.

Запрашаем усіх. Выстава адкрыта для наведвання бясплатна.

FaLang translation system by Faboba