Friday, 02 January 2009

18 студзеня а 12.30 у Беларускім музеі па адрасе: 401 Atlantic Ave., Brooklyn,  N.Y., адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы «СОНЦАКРЫЖ» і сустрэча з вядомым беларускім скульптарам і мастаком Алесем Шатэрнікам . Алесь прэзентуе не толькі свае творы выяўленчага мастацтва, але і новы альбом-кнігу “SONCAKRYŽ”, які складаецца з трох частак:

Форма, Колер і Слова. Як прызнаецца аўтар пра сваё мастацтва: «Жывапіс двухмерны, скульптура трохмерная, а паэзія выходзіць за межы гэтых двух, бліжэй да чацвёртага вымярэння – словы багоў – «На пачатку было слова…» «СОНЦАКРЫЖ» – верш, напісаны Алесем Шатэрнікам у 2002 г., паэтычна-метафарычны малюнак Бацькі і Маці, Гора і Радасці, Жыцця і Вечнасці… Алесь, вядомы як скульптар і мастак, падчас прэзентацыі сваёй кнігі «СОНЦАКРЫЖ». » у Мінску высока ацанілі як аўтара паэтычных імпрэсіяў вядомыя паэты Алесь Разанаў, Ніл Гілевіч і літаратуразнаўца Арсень Ліс.

Алесь Шатэрнік — сябра арт-суполкі «Пагоня». Ён вядомы як адзін з аўтараў ідэі і стваральнік Звона беларускай свабоды і помніка Тадэвушу Касьцюшку, усталяваных у амбасадзе ЗША ў Менску. Скульптар працаваў над рэстаўрацыяй лаўкі Клінтана ў Курапатах, якую 12 разоў псавалі невядомыя.

Скульптура святой Ефрасінні Полацкай у бронзе будзе экспанавацца на выставе ў Беларускім музеі. Першая версія гэтай скульптуры, зробленая ў 1994 годзе, была падаравана Білу Клінтану падчас яго візіту ў Беларусь.

Экспазіцыя будзе складацца з 35 карцін, выкананых алеем. У большасці гэта пейзажы радзімы, цэркваў і сабораў Беларусі, амерыканскія і італьянскія дэкарацыйныя кампазіцыі. На выставе таксама будуць прадстаўлены скульптуры, створаныя Алесем Шатэрнікам у розныя перыяды.

Музей шчыра вітае ўсіх жадаючых з выставай.

Жадаючым зрабіць фінансавыя ўнёскі ў падтрымку выставы, калі ласка, тэлефануйце па тэлефоне (646) 234-9240 або дасылайце чэкі на адрас Беларускага музея, 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY 11217, USA

FaLang translation system by Faboba