Выстава "Мастацтва супраць дыктатуры" адкрылася ў Осла |
![]() |
Thursday, 12 November 2009 | |
![]() На выставе прадстаўлена 32 працы адзінаццаці беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і ЗША: Алеся Марачкіна, Алеся Пушкіна, Алеся Шатэрніка, Ягора Батальёнка, Генадзя Драздова, Міколы Купавы, Юлі Шатэрнік, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча, Алены Тылькінай і Сяргея Ардэна. На адкрыцьці выставы ў будынку мэрыі горада Осла 29 кастрычніка прысутнічала каля 200 гасьцей, выступілі вядомыя нарвэскія палітыкі, прадстаўнікі лібэральнай і сацыялістычнай партыі Нарвэгіі, беларускія мастакі і дысідэнты Алесь Шатернік, Алесь Пушкін, Алена Тылькіна і Павел Марозаў. Ратуша Осла - сымбалічнае і значнае месца ў Нарвэгіі. Тут уручаецца Нобэлеўская Прэмія Міру. 10 сьнежня дадзеная прэмія будзе ўручана прэзідэнту ЗША Бараку Абаме. А крыху раней адбудзецца яшчэ адна падзея, якая злучыць Беларусь і ЗША: выстава беларускіх мастакоў нон-канфармістаў "Мастацтва супраць дыктатуры" адкрыецца 23 лістапада ў Кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне.
![]() Беларуская вясна-2006. Юлія Шатэрнік Мерапрыемства асьвятлялася нарвэскім тэлебачаньнем і радыё. Выставу падтрымалі беларускія музыкі - на адкрыцьці са сваім музычным шоў выступіла этна-джаз група «Акана-НХС», якая мела вялікі посьпех у публікі. ![]() Этна-джаз група "Акана-НХС" Каардынатар выставы, лідэр Кангрэса новай беларускай дыяспары Эўропы і ЗША Павел Марозаў адзначыў: «Выстава «Мастацтва супраць дыктатуры» рэалізуецца з лета 2008 гада. Яна прэзентуе альтэрнатыўную Беларусь: краіну вольна думаючых, творчых людзей, змешчаных у кантэксьце эўрапейскай культурнай традыцыі, сваёй творчасьцю апануючых існым у Беларусі палітычным і сацыяльным рэаліям. Яна прыцягвае ўвагу да праблем свабоды культурнай дзейнасьці і самавыяўлення, да правоў чалавека ў Беларусі. Бо немагчыма зьмяніць Беларусь, наблізіць яе да Эўропы толькі палітычнымі захадамі, але магчыма зрабіць гэта праз культуру, прышчапляючы культурныя каштоўнасьці і практыкі нашаму грамадзтву. Сёньня мы маем магутны культурны рух мастакоў, музыкаў, іншых творчых асоб, якія бачаць нашу краіну вольнай і эўрапейскай». За гэты час выстава паспела пабываць у Парламэнце Эстоніі, музэях і вядомых фундацыях Нью Ёрка і Вашынгтона, дзе прыцягвала ўвагу публікі да праблем беларускай культуры і сытуацыі ў Беларусі. Выстава ў нарвэскім Осла арганізавана Кангрэсам новай беларускай дыяспары Эўропы і ЗША ў партнэрстве з «Маладымі лібэраламі» Нарвэгіі, Беларускім музэем у Нью Ёрку , эстонскай арганізацыяй «Новы Шлях для Беларусі», Беларускім моладзевым рухам Амэрыкі і супольнасьцю «Трэці Шлях» . ![]() Aлесь Шатэрнік, Алесь Пушкін, Павел Марозаў і Алена Тылькіна выступаюць перад аудыторыяй ![]() Сьцяна. Алесь Марачкін ![]() Беларуская вясна-2006. Юлія Шатэрнік ![]() Страта. Алесь Пушкін ![]() Шчытаносцы. Алесь Марачкін ![]() Сёньня. Алесь Пушкін ![]() ![]() ![]() Наведвальнікі выставы разглядаюць творы беларускіх мастакоў ![]() Наведвальнікі выставы слухаюць выступоўцаў ![]() Творы Юліі Шатэрнік ![]() Агульны выгляд залі |
< Папяр. | Наст. > |
---|