| Пэрсанальная выстава Рыгора Батальёнка "Абярэг" |
|
| Sunday, 25 October 2009 | |
25 кастрычніка а палове на першую (12.30 а.м.) у грамадзкай залі Сьвятога Кірылы Тураўскага адбудзецца адкрыцьцё выставы беларускага мастака Рыгора Батальёнка.Ён нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Трухановічы, Віцебскай вобласьці Беларусі. У 1970 годзе закончыў факультэт мастатства і графікі Віцебскага Дзяржаўнага Педагагічнага Інстытуту. З’яўляецца чальцом Саюза Мастакоў Беларусі. Узнагароджаны дыплёмам Саюза Мастакоў Другой ступені ў 1989 годзе, Першай Прэміяй Місіі ААН ў Беларусі ў 1996 годзе. Выстава будзе ладзіцца Беларускім Музэем у Нью Ёрку пры спрыяньні сябраў парафіі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага. Шчыра запрашаем усіх беларусаў Нью Ёрку і навакольля прыняць удзел у сустрэчы! Вы будзеце мець магчымасьць пазнаёміцца з мастаком, задаць цікавячыя вас пытаньні, паразмаўляць пра Беларусь. Будзем рады бачыць вас на выставе!
401 ATLANTIC AVENUE, BROOKLYN, NEW YORK 11217
|
| Наст. > |
|---|