Навіны arrow Навіны arrow 23 жніўня адкрылася фотавыстава Сэржа Ардэна
Narrow screen resolution Wide screen resolution default color
23 жніўня адкрылася фотавыстава Сэржа Ардэна Версія для друку
Friday, 28 August 2009
 23 жніўня ў грамадзкай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага што ў Брукліне прайшло адкрыцьцё выставы мастака Сэржа Ардэна "Натурморт".

Наведвальнікам выставы, сярод якіх прыемна было бачыць і новых у нашай грамадзе людзей, было прапанавана пазнаёміцца з чатырнаццацю мастацкімі фатаграфіямі і пяцю жывапіснымі творамі. Фотанатурморты - новая плыня ў дзейнасьці нашага Музэю. Дагэтуль фотаработы нашым культурным цэнтрам яшчэ не эксапанаваліся.

Мастацтвазнаўца Зянон Пазьняк, што ўжо стала добрай традыцыяй, выступіў з дэталёвым мастацкім разборам выстаўляемых у Беларускім Музэі твораў. Ацэньваючы працу Сэржа Ардэна ў такім складаным жанры як натурморт, спадар Пазьняк адзначыў добрае пачуцьцё колеру і праэкцыі ў мастака. У гэтым мог пераканацца кожны з прысутных: яркасьць прац толькі дадавала настрою да і гэтак цёплай атмасферы падчас адкрыцьця выставы.

Можна быць упэўненым, што карысным для Сэржа Ардэна было пачуць і словы крытыкі спадара Пазьняка, які таксама прафэсыйна займаецца фатаграфіяй. Бо для чалавека творчага, прафэсыянала ў сваёй справе, якім безумоўна зьяўляецца Сэрж Ардэн, такія мерапрыемствы адкрываюць новыя магчымасьці для творчага росту і прыдаюць дадатковых сіл ды натхненьня.

Частка твораў Сэржа, экспанаваўшыхся на выставе, была з элемэнтамі біблейскай тэматыкі. А праца "Асьвяшчэньне пладоў і мёду" - тэматычная менавіта для сёняшняга жнівеньскага перыяду - часу Спасу.

Прыемна адзначыць і тое, што выстава атрымалася сапраўды інтарнацыянальнай: на працы беларускага мастака, які вучыўся ў Маскве, а жыве ў Ню-Ёрку прыйшлі і амэрыканскія англамоўныя наведвальнікі.

Сэрж Ардэн ахвяраваў усе свае працы ў фонд БелМузэю, а таксама падараваў шмат каму з наведвальнікаў выставы падпісаныя аўтарам творы.

Акрамя таго выстава спадара Сяргея стала яшчэ адным крокам у разьвіцьці новага накірунку дзейнасьці нашага Музэю: калі ў першыя два гады працы мастакі з Беларусі прыязжалі па запрашэньні ў Злучаныя Штаты, то зараз заўважылі зьяўленьне новай плыні ў жыцьці беларускай дыяспары ЗША і творцы-беларусы, якія стала жывуць у Амэрыцы. БелМузэй плянуе пасьля выстаў Алены Тылькінай, якая прайшла ў чэрвені, і Сэржа Ардэна зладзіць шэраг выстаў беларускіх мастакоў ЗША яшчэ ў гэтым годзе. Будзем, вядома, запрашаць мы і творцаў з нашай роднай Беларусі.

Сэрж Ардэн у сваёй прамове на беларускай мове падзякаваў усіх прыйшоўшых на выставу за ўвагу да яго творчасьці, а таксама за крытычны аналіз яго працы. Мастак сказаў, што заўсёды трымае ў сэрцы родную Беларусь хоць і жыве ўдалечыні ад Радзімы. Таму можна быць упэўненым, што пажаданьне Зянона Пазьняка аб тым, каб выявы і дух роднага краю ў творчасьці спадара Сэржа знаходзілі большае адлюстраваньне, будзе спраўджана. І, магчыма, праз некаторы час мы ў нашым Музэі будзем глядзець і на полацкія, менскія, наваградскія, віцебскія і іншыя беларускія краявіды. Жывасьць яго твораў сапраўды абуджае такое жаданьне.

Запрашаем беларусаў Ню-Ёрка і ваколіцаў наведаць наш Музэй. Штонядзелю вы можаце знаёміцца з працамі беларускіх мастакоў: выстава Сэржа Ардэна будзе экспанавацца на працягу наступнага месяца.

Вялікі дзякуй усім наведвальнікам за ўвагу да беларускае культуры!

Далучайцеся калі ласка да беларускага жыцьця Ню-Ёрку і паведамляйце пра БелМузэй сябрам ды знаёмым.

http://belmuseum.org/images/shows/09/serge_arden01.jpg

< Папяр.   Наст. >