| Пэрсанальная выстава мастацкай фатаграфіі Сяргея Ардэна |
|
| Wednesday, 12 August 2009 | |
23 жніўня а 13-й гадзіне (1 р.м.) Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, што месьціцца ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY, 11217) адкрыецца пэрсанальная выстава мастацкай фатаграфіі “Нацюрморт” беларускага фотамастака Сяргея Ардэна.Нарадзіўся Сяргей на зямлі сінявокай Беларусі. Прырода краю і яго хараство - палі, лясы, лугі, гладзь азёраў, палявыя кветкі, берагі рэчак, вясковыя хаткі, уцалелыя цэрквы і зіхаценьне сьвечак у храмах, бліскаценьне залатой шаты ды загадкавыя абразы іконаў - непамерны паўплывалі на ўсё жыцьцё. З раньняга дзяцінства хлопец адрозьніваўся ад астатніх фатаграфічнай памяцьцю, уражлівасьцю ды схільнасьцю да выяленчага мастацтва, талентам. З 1997 г. фатограф стала жыве ў Ню-Ёрку, дзе яго творча падпітваюць культура, рытм і дынаміка мэгаполіса. Працуе ён у галіне дызайну, мастацкіх фотаздымкаў і як эксперымэнтатар-жывапісец. Жадаючыя фінансава дапамагчы ў арганізацыі выставы, кантактуйце па тэлефоне: (64... альбо дасылайце чэкі на адрас: Belarusan Museum 401 Atlantic ave., NY 11217, USA |
| < Папяр. | Наст. > |
|---|