| У НЬЮ-ЁРКУ АДЧЫНІЛАСЯ ПЕРСАНАЛЬНАЯ ВЫСТАВА АЛЕСЯ ШАТЭРНІКА "СОНЦАКРЫЖ" - ФОРМА, КОЛЕР, СЛОВА. |
|
| Wednesday, 21 January 2009 | |
![]() 18 студзеня ў 12.30 Беларускі музэй ў Нью-Ёрку прадставіў пэрсанальную выставу вядомага беларускага скульптара і мастка Алеся Шатэрніка "СОНЦАКРЫЖ". Алесь Шатэрнік вядомы як скульптар і жывапісец, а зараз яшчэ піша і вершы. Гэта паказвае, што мастак заўсёды развіваецца. Тэматыка, бальшыня твораў – краявіды . Хараство беларускай прыроды мастак адлюстроўвае з натуры падыход, як-бы эцюднага кшталту, для мастака вельмі істотна выявіць настрой. Вялікае эмацыйнае ўздзеяньне на ўсіх прысутных аказала «Рэчка Цна» (палатно, алей 2006г.). Выдатна прапісаная карціна, яна перадае адчуваньне хараства ў беларускай прыродзе - сам Боскі Дух адлюстраваны ў гэтай працы, кажа Зянон Пазьняк , які зрабіў грунтоўны мастацтвазнаўчы аналіз творчасьці Алеся Шатэрніка. Складаецца такое ўражaньне, што карціна трох-мерная. Уменьне пісаць колерам і сьвятлом паказана ў многіх працах мастака. Прыгожа і тонка выкарыстана сьвятло ў карціне «Лынтупка» (палатно, алей 1998), ад яе вее сьвежaсьцю і чысьцінёй. Зянон Пазьняк выказаў падзяку Алесю Шатэрніку за тое, што ён прыўнёс частку Беларусі ў будынак Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага. Ён спыніў увагу на другой галіне творчасьці мастака - скульптуры. На выставе прадстаўлены новы твор Алеся Шатэрніка, «Тадэвуш Касьцюшкa" (каралавы камень, таніроўка 2009 г.) Вобраз знакамітага героя беларускай гісторыі , зроблены скульптарам пад час наведвання Кій Вэсту ў Флорыдзе, гэта сваеасаблівы экспромт у скульптуры і новым для пластыцы , матэрыяле...
|
| < Папяр. | Наст. > |
|---|