19 жніўня 2007г. у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудбылася імпрэза з нагоды 450 – годзьдзя Льва Сапегі, палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, які больш за 30 гадоў быў вялікім канцлерам, а гэта значыць другім чалавекам у дзяржаве пасьля вялікага князя Жыґімонта ІІІ.
Падчас імпрэзы Беларускі музэй прэзэнтаваў мастацкі твор Алеся Шатэрніка з выявай Льва Сапегі, выступалі вядомыя дзеячы беларускага замежжа. Нажаль сам мастак не здолеў прыехаць для прэзэнтацыі сваёй карціны і таму тлумачалюную запіску да твора зачытала яго дачка, мастачка Юля Шатэрнік: ЛЕЎ САПЕГА… Ён ішоў наперадзе свайго часа і хацеў весьці за сабой грамадства.А грамадства азіралася назад у прызвычаены і знаемы ўчарашні дзень…Грамадства неразумела яго, бо шукала пажытак у сённяшнім дні…Жыццёвы дэвіз Сапегі- перакананне
<< Не толькі я, але і жыццё мае належыць Айчыне >>Яшчэ ў маладыя гады Сапега так уразіў Караля і Вялікага князя Стэфана Баторы веданнем законаў і лаціны, што той прызначыў яго разам з Астафіем Валовічам і Крыштафам Радзівілам над стварэннем Трыбунала Вялікага Княства , а пазней і Статута ВЛК…Такім чынам, статут быў плёнам заканадаўчай думкі, думкі <<шляхецкага народа>>Ў прадмове да Статута Сапега выказаў свае погляды на прававое грамадства і дзяржаву.<< А где опять право або Статут гору маеть, там сам Бог всім владіеть >>.На думку Сапегі, кожны чалавек павінен вызначыць ,тыя прававыя нормы, якія б пачціва ўзвышалі яго і засьцерагалі ад ганебных учынкаў. А для Дзяржавы зарукай яе росквіту і велічы ёсьць прававы лад…Закону павінны падпарадкоўвацца манарх і ўлады.Такім чынам погляды Сапегі паўплывалі на гуманны характар артыкулаў Статута. Для новага зводу чалавек нават простага стану <<Божье створенье>>…Статут абвяшчаў роўнасьць усіх перад законам . Абараняліся правы жанчыны і непаўналетніх, пацьвярджаўся прынцып рэлігійнай свабоды, забаранялася трымаць у няволі свабодных людзей…Пад дзяржаўную ахову бралася прырода, ўводзіўся парадак карыстаннем зямлёй, лесам, рэкамі і азёрамі…Статут абвяшчаў Вялікае Княства літоўскае самастойным Княствам… Паводле Статута Літва (Беларусь) жыла да сярэдзіны 19 стагодзя. На працягу 200 гадоўСтатут з,яўляўся самым дасканалым зводаў закону ў Еўропе і зрабіў значны ўплыў на еўрапейскую прававую думку… Сваю тытанічную працу ён вобразна вызначыў гэтак <<Дарогу ладнейшую і снаднейшаю кождому ку ведомості права показал>>…<<Спакой Айчыны да скону дзён буду сьцерагчы >> - вось мэта дзейнасьці Льва Сапегі…Сёлета споўнілася 450 год з дня народзін гэтага выдатнага дзяржаўнага дзеяча… Аб гэтым аўтар намаляванай карціны ,, Леў Сапега на кані, пад бел-чырвона-белай стужкай, з надпісам <<1557 SAPEGA 1633>> разважаў, пад час працы алеем на палатне…Іканаграфічным матэрыялам карыстаўся з так званых сарматскіх партрэтаў і ў прыватнасьці партрэта Льва Сапегі 17 стагодзя… Алесь Шатэрнік Пасля гэтага больш падрабязна пра Лва Сапегу расказалі сябры рады Беларускага Музэя: Анатоль Колбун і Мікалай Сагановіч, выступіў з прамовай Уладзімер Цяліца.  
   belmuseum.org |