Навіны
Narrow screen resolution Wide screen resolution default color
News
Адкрыцьцё выставы Аляксандра Грыгор'ева ў Нью-Йорку Версія для друку
Thursday, 14 February 2008

The image “http://belmuseum.org/images//opndrazdoy.jpg” cannot be displayed, because it contains errors.10-га лютага, у грамадскай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларускі Музэй у Нью Ёрку адчыніў пэрсанальную выставу беларускага мастака Аляксандра Грыгор'ева. У ЗША мастак выстаўляецца ўпершыню. На выставу здолеў прывезьці толькі частку сваіх твораў. Два з іх ён ахвяраваў музэю.

Перад наведвальнікамі выставы выступіў лідэр Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк. Ён падкрэсліў важнасць такіх мерапрыемстваў для нацыянальнага адраджэньня. Тут, на чужбіне, мы сутыкаемся з беларускім мастацтвам.

Падрабязней...
 
Пэрсанальная выстава Аляксандра Грыгор’ева. Версія для друку
Tuesday, 22 January 2008

The image “http://belmuseum.org/images//exbgrigoriev.jpg” cannot be displayed, because it contains errors.10-га Лютага а 1-й гадзіне ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantyk Ave.,  Brooklyn,  N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы беларускага мастака Аляксандра Грыгор’ева.

Нарадзіўся 19 мая 1955года. Працуе ў галіне жывапісу, графікі і сцэнаграфіі. Удзельнічае ў выставах з 1986года. Сябра Беларускага Саюза Мастакоу  з 1999года. З 2000 года прымае ўдзел у міжнародных выставах і конкурсах малых формаў графікі і экслібрысу.

У 2002 годзе - Лаурэат II Міжнароднай выставы- конкурса графікі і экслібрісу ў горадзе Санок , Польшча. У 2005 годзе – VI  Міжнародная  выстава - конкурс эксліврысу  ў горадзе Глівіцэ,  Польшча - узнагароджаны медалем. У гэтым жа годзе на ХШ біенале графікі ў горадзе Востраў Велькапольскі адзначаны дыпломам.

Мастак займаецца распрацоўкай канцэптуальных праектаў у стылі трагіфарсу. Для яго творчасці характэрна алегарычнае мысленне,асэнсаванне жыцця і быту сучаснікаў.

Мастак жыве і працуе ў Брэсце.

Падрабязней...
 
Адкрыцьцё выставы Генадзя Драздова ў Нью-Йорку Версія для друку
Thursday, 06 December 2007

The image “http://belmuseum.org/images//opndrazdoy.jpg” cannot be displayed, because it contains errors.25 лiстапада ў  Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларускі Музэй адчыніў выставу вядомага ў Беларусі і па-за яе межамі Генадзя Драздова. Творы, рэпрэзэнтаваныя ў экспазыцыi  "Вышэй за хмарачосы" ахопліваюць прыкладна пятнаццацігадовы адрэзак творчасьці мастака. Можна было на ўласныя вочы ўбачыць 19 палотнаў жывапісу, 8 графічных лістоў і 5 абразоў, навацыйных па тэхніцы выкананьня.

Падчас iмпрэзы аўтар растлумачыў стылістычна-вобразны строй сваiх працаў як трансцэндэнтны сімвалізм. Мастак адзначыў, што гэта спроба асэнсаваць сродкамі выяўленчага мастацтва сёньняшні надзвычай  складаны, цікавы і поўны таямніц сусьвет. Свабода творчасьці дазваляе мастаку мець свой адносна незалежны і адметны погляд на хаду падзей і разьвіцьцё грамадства. У той жа час мастак мае вялікую адказнасьць, паколькі сваёй творчасьцю ўплывае на разьвіцьцё і фармаваньне чалавечай асобы і яе сьветапогляду. Таму хрысьціянскія каштоўнасьці з'яўляюцца шкалой вымярэньня дабра і зла, сьвятла і цемры, яны ёсьць дамінуючым аспектам  творчасьці Генадзя Драздова.

Трэба адзначыць, што  таленавiтасць мастака  пасьпяхова праявiлася i ў галiне паэзii. Дзесяткі беларусаў, якiя сабраліся на адкрыцьцё выставы, зацікаўлена слухалi  вершы ў выкананнi аўтара

 

Падрабязней...
 
Выстава Генадзя Драздова ў Брукліне Версія для друку
Friday, 16 November 2007

The image “http://belmuseum.org/images//exbdrazdoy.jpg” cannot be displayed, because it contains errors.

25 Лістапада, ў Беларускім музэі падчас сьвяткаваньня 50-ай гадавіны ад пачатку набажэнства ў Саборы Святого Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца адкрыцьцё выставы вядомага ў сьвеце беларускага мастака Генадзя Драздова.

Драздоў Генадзiй Пятровiч - беларускi мастак, нарадзiўся 11 сакавіка1959г.
1983-89 г. навучаўся ў Беларускай акадэмii мастацтваў.
Мастак працуе ў галiне графiкi, жывапiсу, керамiкi. Стылiстычнае вобразнае страенне прац апошнiх год мастак вызначае як  трансцэндэнтны сымвалiзм.  Спалучэнне абстрактна вобразнага мысляння з элементамі рэалестычна -антытэзавых аплікацый, сінтэз ірэальна-трансцэндэнтага і рэальна-метафарычнага з'яўляецца асаблівасцю мастацкага мыслення аўтара.
Хрысціянскій каштоўнасці з'яўляюцца дамінуючым прыярытэтам аспектна-сэнсавага страення твораў.

Мастак займаецца таксама распрацоўкай аўтарскіх канцэптуальных праектаў.

 

Падрабязней...
 
Адкрыцьцё выставы Ўладзімера Новака ў Нью-Йорку Версія для друку
Wednesday, 03 October 2007

The image “http://belmuseum.org/images//opnnovak.jpg” cannot be displayed, because it contains errors.30-га верасьня а 12-й гадзіне ў Беларускім музэі падчас Беларускага фэстывалю які праводзіўся Сястрынствам і Парахвіальнай Радай Сабору Святого Кірылы Тураўскага ў Брукліне сумесна з Белраускім Моладзевым Рухам Амэрыкі адбылося адкрыцьцё выставы вядомага ў сьвеце беларускага мастака Ўладзімера Новака.

Уладзімер Новак нарадзіўся 20-га траўня 1939-га году ў Крычаве Магілёўскай вобласьці.Ягонае матацтва вызначаецца пластычнай выразнасьцю, арыгінальнай кампазыцыяй. Гэта мастак манумэнтальна-дэкаратыўнага жывапісу. Меў шэраг пэрсанальных выставаў у Эўропе, ў прыватнасьці ў Нямеччыне, Баўгарыі, Аўстрыі ды іншых краінах. У Амэрыцы экспануецца ўпершыню.

У музэі былі прадстаўленыя 27-м алеявых карцінаў арыгінальнага мастацтва, якія ахопліваюць больш за сорак год ягонай працы. Адну з сваіх карцін мастак ахвяруе музэю.

На адкрыцьцё выставы сабраліся дзесяткі беларусаў, наведала выставу таксама шмат амерыканцаў. Усяго ў першы дзень паглядзелі выставу каля ста чалавек. Нажаль мастак не мог прысутнічаць на выставе. Выступілі з прамовамі Зянон Пазьняк, Анатоль Колбун, Мікола Сагановіч. Выступіла на флейце і піаніна музыка з Арменіі Араксія Хавсапян.

Падрабязней...
 
Пэрсанальная выстава Ўладзімера Новака Версія для друку
Friday, 07 September 2007
The image “http://belmuseum.org/images/exbnovak.jpg” cannot be displayed, because it contains errors.Увага! 30-га верасьня а 12-й гадзіне ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantyk Ave.,  Brooklyn,  N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы вядомага ў сьвеце беларускага мастака Ўладзімера Новака. Будзе прадстаўлена рэтраспэктыва 27-мі алеявых карцінаў арыгінальнага мастацтва  больш, як за  сорак год працы. Адну з сваіх карцін мастак ахвяруе музэю.
 
Уладзімер Новак нарадзіўся 20-га траўня 1939-га году ў Крычаве Магілёўскай вобласьці.Ягонае матацтва вызначаецца пластычнай выразнасьцю, арыгінальнай кампазыцыяй. Гэта мастак манумэнтальна-дэкаратыўнага жывапісу.  Меў шэраг пэрсанальных выставаў у Эўропе, ў прыватнасьці ў Нямеччыне, Баўгарыі, Аўстрыі ды іншых краінах. У Амэрыцы экспануецца ўпершыню.

Усіх каго цікавіць беларускае мастацтвам запрашаем на пэрсанальную выставу Ўладзімера Новака.

Валянціна Якімовіч

 
Падрабязней...
 
Імпрэза з нагоды 450 – годзьдзя Льва Сапегі Версія для друку
Tuesday, 21 August 2007

The image “http://belmuseum.org/images//sapega450.jpg” cannot be displayed, because it contains errors.19 жніўня 2007г. у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудбылася імпрэза з нагоды 450 – годзьдзя Льва Сапегі, палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, які больш за 30 гадоў быў вялікім канцлерам, а гэта значыць другім чалавекам у дзяржаве пасьля вялікага князя Жыґімонта ІІІ.

Падчас імпрэзы Беларускі музэй прэзэнтаваў мастацкі твор Алеся Шатэрніка з выявай Льва Сапегі, выступалі вядомыя дзеячы беларускага замежжа. Нажаль сам мастак не здолеў прыехаць для прэзэнтацыі сваёй карціны і таму тлумачалюную запіску да твора зачытала яго дачка, мастачка Юля Шатэрнік:

ЛЕЎ САПЕГА…

Ён ішоў наперадзе свайго часа і хацеў весьці за сабой грамадства.А грамадства азіралася назад у прызвычаены і знаемы ўчарашні дзень…Грамадства неразумела яго, бо шукала пажытак у сённяшнім дні…Жыццёвы дэвіз Сапегі- перакананне

Падрабязней...
 
У Нью-Ёрку адчынілася выстава Міколы Купавы Версія для друку
Thursday, 14 June 2007

The image “http://belmuseum.org/images//opnkypava.jpg” cannot be displayed, because it contains errors.

3 чэрвеня, у грамадскай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларускі Музэй у Нью Ёрку адчыніў пэрсанальную выставу знакамітага беларускага мастака Міколы Купавы. Перад наведавальнікамі выставы выступіў лідэр Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк і кіраўнік Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва Вітаўт Кіпель. Яны распавялі пра гісторыю разьвіцця беларускага мастацтва як на беларусі так і на эміграцыі, павіншавалі мастака з адкрыцьцем выставы і падарылі падарункі пасля чаго Мікола Купава азнаёміў прысутных з прадстаўленымі працамі. Ад імя беларускай эміграцыі падарарунак зрабіў спадар Мікалай Сагановіч. Афіцыйную частку адкрыцьця скончыў спадар Сяржук Сокалаў-Воюш які таксама павіншаваў мастака і праспяваў адраджэнскую песьню.

Мікола Купава - мастак ярка выражанай беларускай нацыянальнай тэматыкі. У сваёй шматграннай творчасьці мастак увасабляе самыя яркія, значныя постаці беларускай гісторыі і культуры. Ягонаму пэндзлю і разцу належаць такія вобразы як Вялікі полацкі князь Усяслаў Чарадзей, княгіня Рагнеда і князь Ізяслаў, Ефрасіньня Полацкая і Кірыла Тураўскі. Асобнае месца ў творчасьці М. Купавы займае распачатая серыя Вялікія князі ВКЛ , беларускія палкаводцы, а таксама дзьве вялікія нізкі "За волю , роўнасьць, незалежнасьць!" - прысьвечаныя паўстаньню пад кіраўніцтвам Андрэя Тадэвуша Касьцюшкі - нацыянальнага героя ЗША, Польшчы і Беларусі, і графічная серыя ''Cейбіты вечнага" - прысьвечаная паўстаньню 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Але надзвычайнае месца ў творчасьці мастака займае тэма Янкі Купалы і Якуба Коласа - вялікіх Беларускіх песьняроў. Над гэтымі творамі майстар працуе, пачынаючы ад 1980 года. У выніку зьявіліся партрэты паэтаў, крыявіды іх родных мясьцінаў, Вільня , Менск, Пінск ды ілюстрацыі да іх твораў. Усе працы ў мастака аб'яднаныя беларускай нацыянальнай ідэяй. Гэта акалічнасьць абавязвае творцу актыўна шукаць і выразную беларускую форму выяўленьня.

Падрабязней...
 
Пэрсанальная выстава вядомага беларускага мастака Міколы Купавы у Нью-Йорку Версія для друку
Tuesday, 08 May 2007

The image “http://belmuseum.org/images//exbkypava.jpg” cannot be displayed, because it contains errors.

Беларускі Музэй прадстаўляе пэрсанальную выставу вядомага беларускага мастака Міколы Купавы. Ягоная выстава прысвечаная 125-годзью знакамітых сыноў землі беларускай, класікаў літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Глядачам будзе прапанаваная падборка графічных працаў, зьвязаная з жыцьцём і творчасьцю беларускіх песьняроў. Гэта гравюры, літаграфіі з выявамі краявідаў вёсак Вязынка, Акінчыцы, Смольня, Віленскай чыгуначнай калёніі, дзе быў дом нявесты Коласа, Мікалаеўскай карчмы, дому Коласа ў Менску ды іншыя працы.

Адкрыццё выставы і сустрэча з мастаком адбудзецца 3 чэрвеня ў 12.30 у грамдзскай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага. Выстава будзе экспанавацца да 5 ліпеня, 2007.
Запрашаем усіх  на выставу. Уваход бясплатны.

Падрабязней...
 
Першая выстава ў нью-ёрскім Беларускім музэі Версія для друку
Monday, 26 March 2007
25 сакавіка, ў 89 гадавіну абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі, наваствораны Беларускі Музэй у Нью-Йорку адчыніў першую выставу Беларускага сучаснага мастацтва ў ЗША. У выставе паказаны працы вядомых Беларускіх мастакоў - Уладзіміра Сулкоўскага, Ягора Батальёнка,  Генадзья Драздова, Міхаіла Карпука, Алеся Шатэрніка, Юліі Шатэрнік . Усяго было прадстаўлена 34 працы выкананыя у розных стылях – ад імпрэсіянізма з рэалізмам да абстракцыі і кубізма.
Падрабязней...
 
<< У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 Наступная > У канец >>

Усяго 23 - 32 з 32