Навіны
Narrow screen resolution Wide screen resolution default color
News
У Ню-Ёрку адчынілася выстава Алеся Марачкіна Версія для друку
Saturday, 21 February 2009
15 лютага ў Беларускім музэі ў Ню-Ёрку, што месьціцца ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, адбылося адкрыцьцё выставы Алеся Марачкіна "Мае мары". Пасьля ранішняй нядзельнай службы ў Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне Уладыка Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Сьвятаслаў благаславіў адкрыцьцё выставы і пачастунак для яе наведвальнікаў.

Тыдзень для старшыні аб'яднаньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" і аднаго з заснавальнікаў аб'яднаньня мастакоў "Пагоня" Алеся Марачкіна выдаўся сапраўды насычаным. 7 лютага - на наступны дзень пасьля прылёту ў Ню-Ёрк - ён прыняў удзел у акцыі каля будынку ААН, якая ладзілася супраць палітычнаматываваных прызываў у войска беларускіх хлопцаў. 12 лютага ў будынку Фонда Маршала, што ў Вашынгтоне, адчынілася выстава "Мастацтва супраць дыктатуры". А ў перадапошні дзень свайго візыту ў Злучаныя Штаты Алексей Марачкін адчыніў сваю выставу ў Беларускім музэі ў Ню-Ёрку.
 
Хоць цэлы шэраг прац творцы на працягу наступнага месяца будуць знаходзіцца ў Вашынгтоне, тыя з беларусаў, што жывуць у Ню-Ёрку, таксама маюць выдатную магчымасьць пабачыць Беларусь вачамі Алеся і адчуць яе подых. Хараство прыроды ды хараство нашых вобразаў выдатна перадаецца аўтарам.
Падрабязней...
 
У Вашынгтоне адкрылася выстава «Мастацтва супраць дыктатуры» Версія для друку
Wednesday, 18 February 2009
 12-га лютага ў штаб-кватэры German Marshall Fund of the United States адкрылася выстава беларускіх мастакоў «Мастацтва супраць дыктатуры», а таксама адбылася дыскусія на тэму сытуацыі ў Беларусі з удзелам прадстаўнікоў беларускай дыяспары, дзеячаў культуры, прадстаўнікоў дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Вашынгтоне, дзяржаўных структур і няўрадавых арганізацый ЗША.

Падчас дыскусій удзельнікі абмяняліся меркаваньнямі адносна сытуацыі ў Беларусі. Абмяркоўваліся апошнія зьмены, так званая «лібэралізацыя», палітыка Эўразьвяза ў дачыненьні Беларусі, а таксама тое, якой павінна быць беларуская палітыка ЗША пры новай адміністрацыі ў Белым доме.

Дыскусію мадэраваў Павол Дэмеш, кіраўнік беларускай праграмы  German Marshall Fund, у ёй прынялі ўдзел беларускія мастакі Алесь Шатэрнік і Алесь Марачкін, каардынатар супольнасьці «Трэці Шлях» Павел Марозаў, праваабаронцы Ірына Красоўская і Тацьцяна Процька, япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Сьвятаслаў. У дыскусіі таксама ўдзельнічаў першы амбасадар ЗША у Беларусі Дэвід Суорц.
Падрабязней...
 
Пэрсанальная выстава Аляксея Марачкіна: "Мары" Версія для друку
Sunday, 08 February 2009
 Нарадзіўся 30 сакавіка 1940 г. у вёсцы Папоўшчына (Новая Слабада) на Магілёўшчыне. Жыве у Менску.

Скончыў Язёрскую дзесяцігодку (1958), Віцебскі пэдагагічны інстытут — мастацка-графічнае аддзяленьне (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут — аддзяленьне жывапісу (1972).

Працаваў школьным настаўнікам маляваньня і крэсьленьня ў вёсцы Рубель Столінскага раёна, горадзе Жодзіна, Менску. Выкладаў у БДТМІ, быў загадчыкам катэдры жывапісу Беларускай акадэміі мастацтва. Дацэнт.

Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1977 г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1966 г. Геаграфія выстаўнай дзейнасці: Беларусь, Польшча, Літва, Чэхія, Славакія, Фінляндыя, Нямеччына, Францыя, Вялікабрытанія, Італія, Расія.
Падрабязней...
 
У НЬЮ-ЁРКУ АДЧЫНІЛАСЯ ПЕРСАНАЛЬНАЯ ВЫСТАВА АЛЕСЯ ШАТЭРНІКА "СОНЦАКРЫЖ" - ФОРМА, КОЛЕР, СЛОВА. Версія для друку
Wednesday, 21 January 2009
18 студзеня ў 12.30  Беларускі музэй ў Нью-Ёрку прадставіў пэрсанальную выставу вядомага беларускага скульптара і мастка  Алеся Шатэрніка "СОНЦАКРЫЖ". Алесь Шатэрнік вядомы як скульптар і жывапісец, а  зараз яшчэ піша і вершы.
 
Гэта паказвае, што мастак заўсёды развіваецца. Тэматыка, бальшыня твораў – краявіды .  Хараство беларускай прыроды мастак адлюстроўвае з натуры падыход, як-бы эцюднага кшталту, для мастака вельмі істотна выявіць настрой.

Вялікае эмацыйнае ўздзеяньне на ўсіх прысутных аказала «Рэчка Цна» (палатно, алей 2006г.). Выдатна прапісаная карціна, яна перадае адчуваньне хараства ў беларускай прыродзе - сам Боскі Дух адлюстраваны ў гэтай працы, кажа Зянон Пазьняк , які  зрабіў грунтоўны мастацтвазнаўчы аналіз творчасьці Алеся Шатэрніка. Складаецца такое ўражaньне, што карціна трох-мерная. Уменьне пісаць колерам і сьвятлом паказана ў многіх працах мастака.

Падрабязней...
 
ПЭРСАНАЛЬНАЯ ВЫСТАВА АЛЕСЯ ШАТЭРНІКА "СОНЦАКРЫЖ" - ФОРМА, КОЛЕР, СЛОВА. Версія для друку
Friday, 02 January 2009

http://belmuseum.org/images//exbshater.jpg

18 студзеня ў 12.30 ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantic Ave., Brooklyn,  N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы "СОНЦАКРЫЖ" і сустрэчa з вядомым беларускім скульптарам  і мастком Алесем Шатэрнікам , які акрамя твораў выяўленчага мастацтва прэзэнтуе ,  выдадзеную ў Менску, сваю новую Кнігу-альбом ,, СОНЦАКРЫЖ ,, Альбом складаецца з трох  часткаў- Форма, Колер, Слова. Як  вызначае  аўтар сваю творчасьць -,,Жывапіс, гэта дзьвухмерная прастора, скульптура- трохмерная,   а паэтычнае Слова выходзіць па замежы гэтых прастораў і набліжаецца да чацьвертага вымярэньня- Боскага Слова  -,, Напачатку было Слова..."  

"СОНЦАКРЫЖ" - паэма напісаная Алесем Шатэрнікам, яшчэ у 2002 годзе,  гэта паэтычна-метафарычны вобраз, аб Бацькі і Маці, аб Журбе і Радасьці, аб  Жыцьці і Вечнасьці ...Алесь вядомы   як скульптар і мастак,  на прэзэнтацыі "СОНЦАКРЫЖА" ў Беларусі, аўтар пачуў высокую адзнаку ні толькі як творца жывапісу і скульптуры, але  як і  аўтар паэтычных літаратурных імпрэсій, з вуснаў вядомых  паэтаў Алеся Разанава, Ніла Гілевіча, ды літаратуразнаўца Арсена Ліса...

Алесь Шатэрнік сябра  мастацкай суполкі "Пагоня",   вядомы  як адзін з аўтараў ідэі і стварэньня "ЗВАНА СВАБОДЫ" -  Помніка Тадэвушу Касьцюшку, ў амэрыканскай амбасадзе ў Менску,   скульптару, неаднойчы прыходзілася займацца рыстаўрацыяй знакамітай "Лавы Клінтана" ў Курапатах, якая нішчылася невядомымі вандаламі аж дванаццаць разоў...

Падрабязней...
 
НОВЫЯ ТВОРЫ БЕЛАРУСКАГА МАСТАКА ЯЎГЕНА ШАТОХІНА Версія для друку
Thursday, 18 December 2008
http://belmuseum.org/images/shatohin2.jpgСам  мастак  адзначае  працы  зробленыя  ў  Амэрыцы,  як  сабраны  матэрыял  для  будучай  працы  ў  Беларусі,  куды  ён  вяртаецца  напрыканцы  бягучага  года.  Сваеасабовы  "пленер"  праведзены  ў  Амэрыцы,  быў  вельмі  выніковым.  Зроблены  добры  пачатак  будучай  працы.  "Што  атрымаецца  надалей – пакажа  час" – кажа  сам  Яўген  Шатохін.На  Амэрыканскім  кантынэнце  гэта  першая  выстава  Яўгена  Шатохіна.

Да  гэтага  часу,  пачынаючы  з  сямідзесятых  гадоў  мінулага  стагодзьдзя,  мастак  выстаўляў  свае  творы  ў  асноўным  у  Эўропе.  Гэта – Францыя,  Нямеччына,  Польшча,  Бэльгія,  Расея,  Украіна.  Нельга  не  адзначыць  і  актыўную  выставачную  дзейнасьць  Я. Шатохіна  на  Бацькаўшчыне, ў  Беларусі.  Толькі  ў  2008 годзе  прайшлі  пэрсанальныя  выставы  мастака  ў  Берасьці,  Полацку,  Віцебску.  Менску.
Падрабязней...
 
Адкрыцьцё выставы Яўгена Шатохіна: "Мая і Твая Беларусь" Версія для друку
Wednesday, 19 November 2008

http://belmuseum.org/images/shows/04/shatohin.jpg 16 лістапада а 13-й гадзіне ў будынку Катэдральнага Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у памяшканьнях якога пасьля працяглага рaмонту распачаў працу Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, адбылося адкрыцьцё выставы вядомага беларускага мастака-графіка Яўгена Шатохіна "Мая і Твая Беларусь".

Гэта выстава стала першай для беларускага мастака ў Паўночнай Амэрыцы. Яе неведвальнікам Яўген Шатохін прадставіў 24 свае творы, выкананыя алоўкам і акварэльлю на паперы.

Пра творчую дзейнасьць Яўгена Шатохіна распавёў для наведвальнікаў Зянон Пазьняк
. Беларускі палітык, гісторык і мастацтвазнаўца сказаў, што творы Яўгена Шатохіна, якія той ствараў пад час падарожжаў па розных мясьцінах Беларусі, выдатна адлюстроўваюць настроі, зь якімі жывуць людзі. Асаблівая ўвага ў выставе нададзена партрэтам жыхароў вёсак. "Схапіўшы" вобраз, Шатохін выяўляе характар і пачуцьці, заглядваючы ва ўнутраны сьвет герояў сваіх твораў, і дэманструе, што зьўляецца сапраўдным майстром алоўка.

Таксама сп. Пазньяк  распавеў пра суполку "Пагоня", яе стварэньне, дзейнасьць ды ролю, якую яна адыгрывала і адыгрывае ў адраджэньні беларускай культуры і культарнай сьведамасьці нацыі. Сябры яе, адным зь якіх зьяўляецца  Яўген Шатохін, - гэта авангард і эліта мастацтва Беларусі.

Падрабязней...
 
Пэрсанальная выстава Яўгенa Шатохінa Версія для друку
Monday, 10 November 2008

 16 Лістапада ў 12.30 ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantyk Ave., Brooklyn,  N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы і сустрэчa з адным з буйнейшых і выразнейшых графікаў Беларусі Яўгенам Шатохіным. Яўген Шатохін, адзін з пачынальнікаў беларускага Адраджэння, сябра вядомай мастацкай суполкі "Пагоня", адкрывае гледачам тую Беларусь, якую нельга не любіць.Гэта і роднае Палессе, і краявіды Віцебшчыны, выявы жыхароў Паазер'я.  І не выпадкова выстава носіць назву "МАЯ І ТВАЯ БЕЛАРУСЬ".

Ён – сябра Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. З 1988 года – заснавальнік і дырэктар Дзіцячай школы выяўленчага мастацтва ў Пінску. Праз дзевяць гадоў быў звольнены з пасады дырэктара па палітычных матывах. Меў судовы пераслед з боку ўладаў за сваю палітычную дзейнасць. У 2003 годзе стаў Ганаровым грамадзянінам горада Альберт (Францыя). Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў "За заслугі ў выяўленчым мастацтве".

Творы Шатохіна знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Гісторыка-культурным музеі (Заслаўе), Музеі беларускага Палесся (Пінск), Музеі выратаваных каштоўнасцей (Брэст), Фондзе Міністэрства культуры Расіі (Масква), Фондзе Саюза мастакоў Украіны (Кіеў), музеі Яхтверф (Берлін) і іншых, а таксама ў прыватных калекцыях ў Вялікабрытаніі, Бельгіі, Ірландыі, Фінляндыі, Германіі, Францыі, Паўднёвай Афрыцы, Егіпце, ЗША і Расіі. Краявіды, партрэты, сюжэтныя кампазіцыі спадара Яўгена – яркі ўнёсак у нацыянальную культуру. Усе ягоныя працы прасякнуты любоўю да роднай Бацькаўшчыны і глыбокім веданнем яе гісторыка-культурнай спадчыны.

Падрабязней...
 
Exhibition of Uladzimir Novak: A Winter Motives Версія для друку
Tuesday, 16 September 2008
There is no translation available, please select a different language.
 
Выстава 'Мастацтва супраць дыктатуры' у Эстонскім Парлямэнце Версія для друку
Thursday, 12 June 2008

The image “http://belmuseum.org/images//exbtalin.jpg” cannot be displayed, because it contains errors.11 чэрвеня ў Эстонскім Парлямэнце адчынілася выстава беларускіх мастакоў 'Мастацтва супраць дыктатуры'. Аўтары выставы – гэта не толькі такія знакамітыя беларускія мастакі як Алесь Марачкін і Алесь Шатэрнік, якіх перасьледуюць беларускія ўлады за іхныя перакананьні. Іхныя працы знаходзяцца ў Трэцякоўцы і ў Белым Доме. Гэта і маладыя мастакі, якія таксама думаюць інакш, чым навязвае існуючы беларускі рэжым. Яны хацелі бы не толькі свабоды творчасьці, але і свабоды жыцьця ў гэтай краіне.

У выставе бяруць удзел працы беларускіх мастакоў Алеся Шатэрніка, Алеся Марачкіна, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча і Юліі Шатэрнік. Усе яны з'яўляюцца ўдзельнікамі творчай групы "Пагоня", вядомай сваёй адданасьцю ідэям дэмакратыі і нацыянальнага адраджэньня Беларусі, за што яе вельмі ня любяць беларускія ўлады.

 

Выстава задумана для прэзентацыі альтэрнатыўнай Беларусі, краіны з глыбокімі гістарычнымі традыцыямі і эўрапейскай культурай, з творчай элітой, якая ня хоча пагадзіцца з ладам рэчаў, які зараз існуе, той Беларусі, якая заўсёды была часткай эўрапейскай культурнай прасторы.

 

Падрабязней...
 
Юбілейная выстава : Беларускі Жывапіс і Графіка Версія для друку
Thursday, 27 March 2008

The image “http://belmuseum.org/images//vistoneyear.jpg” cannot be displayed, because it contains errors.23 сакавіка, ў 90 гадавіну абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускі Музэй у Нью-Йорку адчыніў юбілейную выставу Беларускага жывапісу і графікі. Роўна год таму быў створаны Беларускі Музэй. За гэты час было праведзена 5 мастацкіх выставаў з удзелам знакамітых Беларускіх мастакоў.  

У выставе паказаны працы  - Аляксея Марачкіна, Cяргея Тімохава, Яўгена Шатохіна, Міколы Купавы, Уладзімера Новака, Алеся Шатэрніка, Генадзя Драздова,  Рыгора Батальёнка, Анатоля Бараноўскага, Аляксандра Грыгорева, Міхаіла Карпука, Зьміцера  Эпштэйна, Юліі Шатэрнік, Канстанціна Селіханава.. 

Усяго было прадстаўлена 32 працы выкананыя у розных стылях – ад імпрэсіянізма з рэалізмам да абстракцыі і кубізма.

Жыве Беларусь!

Падрабязней...
 
<< У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 Наступная > У канец >>

Усяго 12 - 22 з 32