Навіны
Narrow screen resolution Wide screen resolution default color
News
У амерыканскім Кангрэсе праходзіць выстава беларускіх мастакоў Версія для друку
Thursday, 26 November 2009
Art against Disctatorship in USA House of representatives У Вашынгтоне праходзіць выстава беларускіх мастакоў "Мастацтва супраць дыктатуры". Урачыстае адкрыццё выставы адбылося 23-га лістапада ў холе Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, будынку Рэйбурн.

На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Амерыцы, працаўнікі Кангрэса ЗША, Дзярждэпартамента, амерыканскіх няўрадавых арганізацый, прэса і прыватныя калекцыянеры сусветнага сучаснага мастацтва. Да гасцей з прамовай звярнуліся дзеячы мастацтва і грамадскага руху Беларусі: Павел Марозаў –   адзін з арганізатараў выставы, чалец Рады БНР і лідэр супольнасці "Трэці Шлях", Арэст Дзейчакоўскі –  прадстаўнік Хельсінскага камітэта Кангрэса ЗША, беларускія мастакі Алесь Шатэрнік, Алена Тылькіна і Рыгор Батальёнак, прадстаўнікі Беларускага Музея ў Нью-Ёрку, Беларускага моладзевага руху Амерыкі.

Па словах Паўла Марозава, экспазыцыя "Мастацтва супраць дыктатуры" - гэта паспяховы прыклад народнай дыпламатыі. "У той час як урад Беларусі няздольны пабудаваць нармалёвыя адносіны з вядучай краінай свету, мастакі спрабуюць дастукаюцца да розумаў і сэрцаў амерыканцаў. Пры гэтым яны дэманструюць ім лепшыя ўзоры нашага мастацтва і ўяўляюць сабой беларусаў, якія маюць прынцыповую пазіцыю па пытаннях захавання роднай мовы і культуры, правоў чалавека і дэмакратыі ў нашай краіне" –  сказаў ён.
Падрабязней...
 
Марачкін, Батальёнак і «Сыс» у кліўлэндзкім «Полацаку» Версія для друку
Friday, 13 November 2009
Art Exhibition in Cleveland 6 лістапада ў грамадзкім цэнтры “Полацак” у Стронгсвілі, што недалёка ад Кліўлэнду, штат Агаё, прайшло адкрыцьцё адразу двух выстаў беларускіх мастакоў – “Абярэг” Ягора Батальёнка і “Мае мары” Аляксея Марачкіна – і адбылася сустрэча зь імі.

“Полацак” у гэты дзень прымаў у сябе каля сарака беларусаў, якія мелі магчымасьць пазнаёміцца з творамі нашых вядомых мастакоў, паразмаўляць зь імі, задаць цікавячыя пытаньні.

З вітальным словам зьвярнуўся да наведвальнікаў выставы Сяргей Раманюк – адзін з кіраўнікоў, безумоўна, найбольш прывабнага беларускага цэнтру на прасторах Паўночнай Амэрыкі. Карціны з беларускімі краявідамі толькі надалі гэтай залі сьвяточнага настрою і дазволілі ўбачыць на свае вочы родныя мясьціны, узгадаць матчыну хатку і нашу Беларусь.

“Апошнія гады такія мерапрыемствы ў нас адбываюцца ня так рэгулярна, як таго хочацца. А візыт такіх выбітных гасьцей непасрэдна з Беларусі – гэта сапраўдная падзея для ўсіх нас. – адзначыў спадар Сяргей. - У гэты вечар мы, дзякуючы сябрам што прыехалі з Нью Ёрка і дапамаглі зрабіць дадзеныя выставы, робім крок, каб паспрыяць павышэньню зацікаўленасьці беларусаў нашым мастацтвам і зрабіць такія імпрэзы больш частымі”.

Падрабязней...
 
Выстава "Мастацтва супраць дыктатуры" адкрылася ў Осла Версія для друку
Thursday, 12 November 2009
http://belmuseum.org/images/oslo_exb.jpg29 кастрычніка ў гарадзкой ратушы Осла адчынілася выстава беларускіх мастакоў нон-канфармістаў «Мастацтва супраць дыктатуры».

На выставе прадстаўлена 32 працы адзінаццаці беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і ЗША: Алеся Марачкіна, Алеся Пушкіна, Алеся Шатэрніка, Ягора Батальёнка, Генадзя Драздова, Міколы Купавы, Юлі Шатэрнік, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча, Алены Тылькінай і Сяргея Ардэна.

На адкрыцьці выставы ў будынку мэрыі горада Осла 29 кастрычніка прысутнічала каля 200 гасьцей, выступілі вядомыя нарвэскія палітыкі, прадстаўнікі лібэральнай і сацыялістычнай партыі Нарвэгіі, беларускія мастакі і дысідэнты Алесь Шатернік, Алесь Пушкін, Алена Тылькіна і Павел Марозаў. 

Ратуша Осла - сымбалічнае і значнае месца ў Нарвэгіі. Тут уручаецца Нобэлеўская Прэмія Міру. 10 сьнежня дадзеная прэмія будзе ўручана прэзідэнту ЗША Бараку Абаме. А крыху раней адбудзецца яшчэ адна падзея, якая злучыць Беларусь і ЗША: выстава беларускіх мастакоў нон-канфармістаў "Мастацтва супраць дыктатуры" адкрыецца 23 лістапада ў Кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне.

 

Падрабязней...
 
«Абярэг» Ягора Батальёнка ў беларускім Нью Ёрку Версія для друку
Thursday, 05 November 2009

http://belmuseum.org/images/yagorbatalionak.jpg25 кастрычніка ў Беларускім музэі ў Нью Ёрку адкрылася выстава Ягора Батальёнка “Абярэг”. У грамадзкай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне ў прысутнасьці каля пяцідзесяці чалавек было прадстаўлена 26 твораў з беларускімі краявідамі, якія мастак прывез з Радзімы.

Некаторыя наведвальнікі выставы прызнаваліся ў адкрытую і не хавалі таго, што ў іх на вачах наварочваліся сьлёзы, калі яны глядзелі на творы мастака. І вядома чаму: кожны твор вее той нашай Беларусяй – такой далёкай і адначасова блізкай.

Прырода і выявы беларускага жыцьця – галоўныя тэмы творчасьці Ягора Батальёнка. Сонейка, луг, лясы, заблукаўшая дарога, вясновая адліга – усё нясе да нас Бацькаўшчыну і нагадвае пра яе.

Выступ музыкаў Зьміцера Сідаровіча і Тацяны Матафонавай, якія прыехалі з Менску ў ЗША для ўдзелу ў шэрагу мерапрыемстваў беларускай дыяспары, толькі дадаў эмацыйнасьці выставе. “Пагоня” Максіма Багдановіча, сьпетая акапэльна Тацянай, і гукі нашай дуды закранулі глыбіні беларускай душы.

Падрабязней...
 
Пэрсанальная выстава Рыгора Батальёнка "Абярэг" Версія для друку
Sunday, 25 October 2009
belarusan exhibition25 кастрычніка а палове на першую (12.30 а.м.) у грамадзкай залі Сьвятога Кірылы Тураўскага адбудзецца адкрыцьцё выставы беларускага мастака Рыгора Батальёнка.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Трухановічы, Віцебскай вобласьці Беларусі. У 1970 годзе закончыў факультэт мастатства і графікі Віцебскага Дзяржаўнага Педагагічнага Інстытуту.

З’яўляецца чальцом Саюза Мастакоў Беларусі. Узнагароджаны дыплёмам Саюза Мастакоў Другой ступені ў 1989 годзе, Першай Прэміяй Місіі ААН ў Беларусі ў 1996 годзе.

Ягоныя працы выстаўленыя ў Нацыянальным Мастацкім Музэі РБ, Праўленьні Мастацкімі Галерэямі Саюза Мастакоў Беларусі, прыватных калекцыях Англіі, Арабскіх Эміратаў, Беларусі, Італіі, Ізраілю, Германіі, Галяндыі, Гішпаніі, Канады, Францыі, Швэцыі.
 

Выстава будзе ладзіцца Беларускім Музэем у Нью Ёрку пры спрыяньні сябраў парафіі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага.


 
23 жніўня адкрылася фотавыстава Сэржа Ардэна Версія для друку
Friday, 28 August 2009
 23 жніўня ў грамадзкай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага што ў Брукліне прайшло адкрыцьцё выставы мастака Сэржа Ардэна "Натурморт".

Наведвальнікам выставы, сярод якіх прыемна было бачыць і новых у нашай грамадзе людзей, было прапанавана пазнаёміцца з чатырнаццацю мастацкімі фатаграфіямі і пяцю жывапіснымі творамі. Фотанатурморты - новая плыня ў дзейнасьці нашага Музэю. Дагэтуль фотаработы нашым культурным цэнтрам яшчэ не эксапанаваліся.

Мастацтвазнаўца Зянон Пазьняк, што ўжо стала добрай традыцыяй, выступіў з дэталёвым мастацкім разборам выстаўляемых у Беларускім Музэі твораў. Ацэньваючы працу Сэржа Ардэна ў такім складаным жанры як натурморт, спадар Пазьняк адзначыў добрае пачуцьцё колеру і праэкцыі ў мастака. У гэтым мог пераканацца кожны з прысутных: яркасьць прац толькі дадавала настрою да і гэтак цёплай атмасферы падчас адкрыцьця выставы.

Падрабязней...
 
Пэрсанальная выстава мастацкай фатаграфіі Сяргея Ардэна Версія для друку
Wednesday, 12 August 2009
http://belmuseum.org/images//smallardennews.jpg 23 жніўня а 13-й гадзіне (1 р.м.) Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, што месьціцца ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY, 11217) адкрыецца пэрсанальная выстава мастацкай фатаграфіі “Нацюрморт” беларускага фотамастака Сяргея Ардэна.

Нарадзіўся Сяргей на зямлі сінявокай Беларусі. Прырода краю і яго хараство - палі, лясы, лугі, гладзь азёраў, палявыя кветкі, берагі рэчак, вясковыя хаткі, уцалелыя цэрквы і зіхаценьне сьвечак у храмах, бліскаценьне залатой шаты ды загадкавыя абразы іконаў - непамерны паўплывалі на ўсё жыцьцё.

З раньняга дзяцінства хлопец адрозьніваўся ад астатніх фатаграфічнай памяцьцю, уражлівасьцю ды схільнасьцю да выяленчага мастацтва, талентам.

З 1997 г. фатограф стала жыве ў Ню-Ёрку, дзе яго творча падпітваюць культура, рытм і дынаміка мэгаполіса. Працуе ён у галіне дызайну, мастацкіх фотаздымкаў і як эксперымэнтатар-жывапісец.


 
Yelena Tylkina’s Solo exhibition “Dreams and Reflections” Версія для друку
Friday, 17 July 2009

http://belmuseum.org/images//tilkina.jpgOn June 7, 2009, The Belarus Museum in Brooklyn hosted an opening reception of the exhibition ”Dreams and Reflections” of the Belarusian artist Yelena Tylkina. This retrospective contained a dramatic and colorful presentation of 34 works, including watercolor still lifes, pastel interiors, surrealistic acrylic paintings, and ink and pencil fantasy drawings from 1979 to 2009.

The honorary guest, Zenon Paznyak, the renown critic and exiled Belarusian political figure, gave a perceptive and emotional speech, discussing the complex, 30 years long journey of Tylkina’s artistic vision. After Zenon Poznyak’s encouraging critique, the artist, Yelena Tylkina gave a statement - explanation about her artistic beliefs and influences. Art lovers of New York City from different cultural backgrounds and supporters of the Belarus Museum had a wonderful time, enjoying the diversities of Yelena Tylkinas’s extraordinary art, Belarusian cuisine and passionate debates on art, politics and world affairs.  

Yelena Tylkina is a new and active member of the traveling Belarusian art exhibition ”Art against Dictatorship”, working hand to hand with famous Belarusian artists such as Ales Marochkin, Ales Shaternik, Mikola Kupava and others. Artists Yelena Tylkina and Julia Shaternik are the feminine force of the Belarusian Museum which is going to leave a mark in the history of art. 

Падрабязней...
 
Персанальная выстава Алены Тылькінай “Мары і Думкі” Версія для друку
Sunday, 03 May 2009
http://belmuseum.org/images/tylkina01.jpg7 Чэрвеня ў 13.00 Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, што месьціцца ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага( 401 Атланцік авеню, Бруклін, Ню-Йорк) адчыніць персанальную мастацкую выставу “Мары і Думкі” беларускай мастачкі Алены Тылькінай. Алена прадставіць свае творы з 1979 па 2009 гады.

Алена нарадзілася ў Воршы, Віцебскай вобласці ў 1965 годзе, а сваю першую выставу наладзіла ўжо ў 13 гадоў! Дыплом з адзнакай аб мастацкай адукацыі Алена атрымала ў Беларусі і Расеі. За гады навучаньня Алена працавала ў розных галінах ад алею, акрылу, акварэлі, пастэлі і графікі да фрэскі,  скульптуры і партрэтаў.  

Кожны з яе твораў – гэта філасафічны, сацыяльны і псіхааналітычны нарыс, сучасны і векаісты, эмацыянальна глыбокі і высокапрафісійны. Алена Тылькіна працуе ў розных стылях жывапісу:, сімвалізм, сюррэалізм, рэалізм, графіці і эроціка.
 
У 1989 годзе мастачка эмігравала ў ЗША, дзе і жыве цяпер у Ню-Йорку. Алена Тылькіна атрымала медалі і адзнакі за ўклад у мастацкую скарбніцу сусьвету б яе творы знаходзяцца ў шматлікіх прыватных калекцыях краін сьвету.
Падрабязней...
 
Беларускае “Мастацтва супраць дыктатуры” ў Вашынгтоне Версія для друку
Monday, 13 April 2009

http://belmuseum.org/images//artdictwash.jpgВыстава "Мастацтва супраць дыктатуры" працягвае свае вандраванне па ЗША. Нагадаем, што аднаіменныя выставы ўжо адбыліся ў Эстонскім парламенце (Таліне, Эстонія), у Фондзе Маршала (Вашынгтон) і ў Беларускім Музэі (Нью Йорк, ЗША). На гэты раз свае памяшканне для выставы ветліва прапанаваў Фонд амерыканскіх даследванняў (Fund for American Studies) у Вашынгтоне. Наведвальнікамі мерапрыемства былі  студэнты розных краін, якія навучаюцца ў Амерыцы і супрацоўнічаюць з вышэй названым фондам.

Былі прадстаўлены творы Алеся Шатэрніка, Алеся Марачкіна, Міколы Купавы, Рыгора Батальёнака, Генадзя Драздова , Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча, Eлены Тылькінай і Юліі Шатэрнік. Асноўная ідэя выставы "Мастацтва супраць дыктатуры" - гэта данесці праз моц мастацтва ідэю барацьбы за ідэалы Свабоды і Дэмакратыі , супраць дыктатуры, што мае быць ў сенняшнем сьвеце, ў таталітарных краінах.

Адчыніў сустрэчу Мэццю Квасіборскі, каардынатар пражскіх праграм у Фондзе амерыканскіх навучанняў, які распавёў пра палітычнае становішча у Беларусі, пра цяжкасці, з якімі сустракаюцца беларускія мастакі-дэмакраты ў сябе на Радзіме. Ен паведаміў прысутным пра тыя праграмы і мерапрыемствы ,што ладзяцца гэтым Фондам.

Падрабязней...
 
Aдкрыццё мастацкай выставы Беларускіх мастакоў "Мастацтва супраць дыктатуры" Версія для друку
Wednesday, 01 April 2009
http://belmuseum.org/images//artdictny.jpg

У Беларускім Музэі што месьціца ў Брукліне, пры Царкве СьВ. Кірылы Тураўскага, па адрасу Атлантік авеню 401 Праводзіцца Мастацкая выстава "Мастацтва супраць дыктатуры" Раней гэтая выстава экспанавалася ў Эстонскім парламенце ў Талліне, Фондзе Маршала ў Вашынгтоне, а з 1 красавіка працяг выставы адбудзецца у Фондзе Амерыканскіх даследаванняў у Вашынгтоне.

Ў выставе прымаюць ўдзел вядомыя Мастакі з Беларусі Алесь Марачкін ,Алесь Шатэрнік,Рыгор Батальёнак, Мікола Купава, а так сама моладзь Янка Рамановіч,ды Юры Платонаў, ў выставе удзельнічаюць і мастакі новай хвалі Беларускай дыяспары Алена Тылькіна і Юлія Шатэрнік.  

На выставе прадстаўлена 37 твораў жывапісу, графіка Міколы Купавы, ды скульптура Алеся Шатэрніка, створаны у 2005 годзе бронзавы бюст Васіля Быкава. Алесь Марачкін вядомы майстра канцэптуялізму паказвае свае шыракавядомыя палотны: ,Сьцяна,, ,,Руская частушка,, ,,Каін і Авель,, і інш. У Алеся Шатэрніка на выставе, акрамя скульптуры ,,Васіль Быкаў,, які паказан у задуменні аб лёсе Бацькаўшчыны, скульптар і жывапісец паказвае гістарычныя архітэктурныя помнікі Беларусі ,,Царква Пятра і Паўла ў Мінску,, ,,Касьцёл ў Германавічах,, Майстэрствам і мысьленнем вылучаюцца й працы маладых мастакоў. Янка Рамановіч ,,Мяжа,, дзе паказаны драўляны плот...як агароджа.

 

Падрабязней...
 
<< У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 Наступная > У канец >>

Усяго 1 - 11 з 32